Горадзенскі архіяпіскап Арцемій выступіў у нядзелю з казаньнем, у якім жорстка раскрытыкаваў улады. «Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць старацца падмяць пад сябе Царкву, каб Царква адпавядала патрабаваньням улады заможных». — заявіў ён.
«Мы кажам, што ўчыняецца беззаконьне! Нашы людзі зьвярэюць! І драпежаць сваіх жа братоў! Да нас, сьвятароў, прыходзяць і апавядаюць са сьлязьмі на вачах: „Што з маёй дачкой робяць?!“ Да нас прыходзяць і расказваюць пажылыя людзі: „На лавачцы сядзелі, а іх зьбілі, зьняважылі“! Яны жылі, кажа, за нашу Айчыну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі заклікаў спыніць гвалт у БеларусіЁн папрасіў людзей не маўчаць, а адказных за беззаконьне заклікаў спыніцца.
«Трэба гаварыць. Вучыцца ў іх, у моладзі! А той, хто старэйшае пакаленьне, якое бурчыць, настаўнікі: „Мы там палітыку ўбачылі“ — вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсыфікацыі, за тую хлусьню, якую вы пхалі нашым дзецям! За гэты БРСМ, за камсамол, за ўсё тое, што было... атэістычнае. Вось вынік вашага выхаваньня! Цяпер вашы выхаванцы з ланцуга сарваліся! Яны прагнуць крыві. Яны шалёныя».
Ён падзякаваў удзельнікам мірнага пратэсту за непрыняцьце гвалту.