Найбольшая акцыя пратэсту ў Магілёве за апошнія 20 гадоў 

Менск

На шматтысячным мітыгну ў Магілёве патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і вяртаньня ў краіну прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай.

Мітынгоўцы запэўніваюць, што беларусы не «даруюць ніколі» сьмерці двух суайчыньнікаў, якія загінулі на мірных акцыях пратэсту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жлобіне сабраўся шматтысячны мітынг. Удзельнікі прагаласавалі за выхад з прафсаюзу, БРСМ і забастоўку на прадпрыемствах

Заклікаюць працоўных распачаць бестэрміновы страйк. Кажуць, што найперш трэба вярнуць у краіну закон, а потым будаваць новую Беларусь.

Удзельнікі, якія сабраліся пад помнікам Леніну, скандуюць «Жыве Беларусь!», «Сыходзь!», «Ганьба!», «Трыбунал!».

Цяпер на плошчы Леніна больш за 5 тысяч чалавек. Гэта найбольшая акцыя пратэсту за апошнія 20 гадоў.