Сябры мастацкай суполкі «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў абураныя «падманам, хлусьнёй і гвалтам», якія прадэманстравала беларуская ўлада напярэдадні, падчас і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта гаворыцца ў заяве творцаў.
«Мы смуткуем па тых, хто загінуў, хто атрымаў калецтвы, спачуваем тым, хто быў затрыманы, зьбіты, зняволены. Усе палітычныя вязьні павінны быць неадкладна вызваленыя, а адказныя за гвалт — панесьці справядлівае пакараньне», — адзначаюць мастакі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Глядзець на лукашэнкаўскую Беларусь невыносна цяжка». Сілавікі і пратэстоўцы ў жывапісных гісторыях Ігара РымашэўскагаМастакі заклікаюць улады адумацца, праявіць мужнасьць, каб прызнаць, што людзі стаміліся ад такой «апекі». Беларусы — ня быдла, якое можна загняць у стойла.
«Мы ганарымся, што ў краіне вырасла пакаленьне людзей, якое хоча жыць у вольнай, дэмакратычнай Беларусі. Яны становяцца ў ланцугі салідарнасьці зь бела-чырвона-белымі сьцягамі. Мы разам зь імі. Мы жадаем міру, спакою, дабрабыту сваім дзецям і ўнукам у свабоднай Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада інтэлігенцыі заклікала сабраць круглы стол для абмеркаваньня сытуацыі пасьля выбараўАўтары звароту патрабуюць новых, без падману і гвалту, выбараў прэзыдэнта. На іх думку, дзейны кіраўнік мусіць прадэманстраваць адказнасьць і скласьці свае паўнамоцтвы. Мастакі за тое, каб вярнуцца да Канстытуцыі Беларусі 1994 году, каб былі адноўленыя і сталі дзяржаўнымі гістарычныя сымбалі — герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сьцяг.
На час падрыхтоўкі да новых выбараў усе паўнамоцтвы павінен прыняць на сябе Нацыянальны сход у каардынацыі з грамадзкай камісіяй з найбольш аўтарытэтных і паважаных прадстаўнікоў беларускага соцыюму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды». Горадзенскі драмтэатар выступіў з адкрытым зваротам да ўладаўТаксама Магілёўскі драматычны тэатар і мастацкі музэй імя Масьленікава зьвярнуліся да прадстаўнікоў дзяржаўных службаў і органаў. Зварот падпісаны 75 работнікамі культуры і адрасаваны перадусім сілавым структурам.
«Мы, мірныя грамадзяне, патрабуем павагі да сябе, патрабуем спыніць беспрэцэдэнтны і неапраўданы гвалт, які дапускаюць праваахоўныя органы супраць мірных грамадзянаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады падсоўваюць „майдан“, каб зьняць зь сябе адказнасьць». Акторка Сьвятлана Цімохіна пра беларускія выбарыПадпісанты нагадваюць сілавікам "пра неад’емнае права на мірныя сходы, свабоду меркаваньняў і перакананьняў, а таксама свабоду слова ды перасоўваньня. І галоўнае — аб праве на жыцьцё, пішуць яны.
Атмасфэра страху і гвалту не дае магчымасьці грамадзянам жыць і працаваць, а пра творчасьць гаворкі наогул няма. На думку творцаў, адной прычынаў гвалту стала адсутнасьць своечасовага інфармаваньня насельніцтва пра тое, што адбывалася ў краіне, пачынаючы з 9 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Баюся згубіць яшчэ пяць гадоў». Актор Уладзімер Пятровіч пра каранавірус і жыцьцё ў самаізаляцыіРаней магілёўскі тэатар выступіў у абарону свайго зьняволенага рэжысэра і актора Ўладзімера Пятровіча. Яго затрымалі 10 жніўня на эскурсіі, якую арганізавала магілёўскага суполка ТБМ і асудзілі ў ізалятары на 3 сутак.
На думку Пятровіча, зварот калегаў дапамог яму атрымаць адзін з найменшых тэрмінаў пакараньня з усіх, каго судзілі за пратэсты супраць вынікаў выбараў.