Сынод Беларускай праваслаўнай царквы выступіў са зваротам да народу Беларусі аб спыненьні супрацьстаяньня.
«Мы верым і спадзяёмся, што кіраўніцтва краіны, якое па праве заклікана паважаць і ахоўваць свой народ, спыніць гвалт, пачуе голас пакрыўджаных і нявінна пацярпелых у пэрыяд супрацьстаяньня, а тых, хто праявіў зьверства і жорсткасьць, аддасьць законнаму суду і асуджэньню», — гаворыцца ў звароце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пралітая кроў на вуліцах нашых гарадоў — цяжкі грэх. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да ўладаўРазам з тым праваслаўныя герархі падкрэсьліваюць, што царква заўсёды была і будзе па-за палітыкай.
«Мы ня дзелім людзей паводле партыйнай прыкметы або перакананьнях, не займаемся прапагандай на карысьць любых партый і лідэраў, дактрынаў і рэжымаў. Справа царквы — не падзяляць, а аб’ядноўваць людзей, каб выратаваць хоць бы некаторых, да чаго заклікае нас апостал Павел», — падсумоўваюць прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Павал папрасіў прабачэньня за заўчаснае віншаваньне Лукашэнкі зь перамогай на выбарахРаней Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з выбраньнем на пасаду прэзыдэнта, але пасьля прызнаў, што зрабіў гэта «занадта пасьпешліва».