Генэральны сакратар ААН: Сьцьвярджэньні пра катаваньні ў Беларусі трэба старанна расьсьледаваць

Антонію Гутэрыш (Antonio Guterres)

Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыша заклікаў вырашаць праблемы, якія паўсталі пасьля выбараў Беларусі, шляхам дыялёгу, каб захаваць мір у краіне.

Ён заклікаў улады гарантаваць беларусам магчымасьць рэалізацыі грамадзянскіх і палітычных правоў. А таксама старанна расьсьледаваць сьцьвярджэньні пра катаваньні і жорсткае абыходжаньне зь людзьмі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: «Я прапанаваў санкцыі супраць фальсыфікатараў выбараў і тых, хто ўжываў празьмерную сілу»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталы каардынатар ААН у Беларусі заклікала ўлады неадкладна прадухіліць катаваньні зьняволеных
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лепш вам гэтага ня бачыць». Людзі расказваюць пра гвалт АМАПу і катаваньні на Акрэсьціна