Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы: «Я прапанаваў санкцыі супраць фальсыфікатараў выбараў і тых, хто ўжываў празьмерную сілу»


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Сёньня адбылася нарада міністраў замежных справаў Эўразьвязу. Яны даручылі Эўракамісіі выпрацаваць санкцыі адносна Беларусі.

Вось што расказаў пра рашэньне міністраў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

Лінкявічус: Як і многія іншыя, я таксама прапанаваў увесьці асобныя мэтанакіраваныя санкцыі супраць тых, хто ўчыніў гэтыя фальсыфікацыі выбараў, і тых, хто ўжываў празьмерную сілу — кіраўніцтва ўнутраных спраў і кіраўніцтва АМАПу. Большасьць падтрымала гэта, і Эўракамісія пачне тэхнічны працэс.

Я таксама прапанаваў стварыць фонд для ахвяраў рэпрэсій. Была шырокая падтрымка гэтай прапановы. Таму я спадзяюся, што мы распрацуем падрабязнасьці і ўмовы, таму што многія пакутуюць і, безумоўна, ёсьць наступствы для некаторых, якія працягваюцца, таму мы сапраўды зможам падтрымаць іх маральна, а таксама іншымі спосабамі.

Я таксама падтрымаў ініцыяваньне пасяджэньня Рады правоў чалавека ААН. Такім чынам, мы паглядзім, як гэта адбудзецца, але я веру, што гэта можа адбыцца. Хутчэй за ўсё, будзе арганізаваная нейкая місія, каб паехаць у Менск і шукаць дадатковую інфармацыю пра тое, што там адбываецца. І, безумоўна, вельмі важна наладзіць дыялёг у грамадзтве.

Радыё Свабода: Ці выступіць Эўразьвяз як пасярэднік?

Лінкявічус: Калі будзе магчымасьць, Эўразьвяз паспрабуе, так бы мовіць, спрыяць гэтаму дыялёгу.

Радыё Свабода: Ці гатовыя чыноўнікі Эўразьвязу ці нават прэм’ер-міністры краінаў Эўразьвязу паехаць у Менск?

Лінкявічус: На гэтым пасяджэньні такога не абмяркоўвалася, але я не выключаю гэтага, і мы ўсе гатовы паехаць, калі гэта прынясе карысьць. І, дарэчы, мы выказалі здагадку, што нашыя папярэднія заявы мелі плён. Мы прапануем добрыя паслугі і дапамогу. Але мы павінны быць упэўненыя, што гэта будзе карысна. І калі гэта будзе, то многія з нас гатовыя паехаць у Менск, але сёньня на нарадзе гэта не абмяркоўвалася.

Радыё Свабода: Ці патрабавалі вы новых выбараў?

Лінкявічус: Гэта не было дакладна абмеркавана. Але, на маю думку, гэта было б лягічна, таму што, калі мы не прызнаем гэтыя выбары, значыць, новыя выбары мусяць адбыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG