Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн 11 жніўня назваў імя меркаванага віцэ-прэзыдэнта. Сэнатарка Камала Гарыс стане напарніцай Байдэна ў перадвыбарчай кампаніі.
Як паведамляе «Голас Амэрыкі», 55-гадовая Гарыс стала першай чарнаскурай жанчынай, якая прэтэндуе на пасаду віцэ-прэзыдэнта ЗША. Гарыс, якая ў 2016 годзе стала другой у гісторыі чарнаскурай жанчынай, абранай у Сэнат, павінна прыцягнуць афраамэрыканцаў, якія зьяўляюцца самымі ляяльнымі выбаршчыкамі Дэмакратычнай партыі. Да абраньня ў Сэнат Гарыс была генэральным пракурорам штату Каліфорнія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Байдэн: «Народ Беларусі патрабуе, каб яго голас пачулі»Байдэн, які займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта ў адміністрацыі Барака Абамы, паабяцаў, што ягонай напарніцай будзе жанчына. У сьпісе меркаваных кандыдатаў былі ня менш як 12 чалавек, у тым ліку С’юзэн Райс, экс-дарадца прэзыдэнта Абамы па нацыянальнай бясьпецы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэо: выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі