Папулярны расейскі журналіст і відэаблогер Юрый Дудзь праз свой Тэлеграм-канал зьвярнуўся да беларускіх сілавікоў.
«Як я разумею, у Беларусі інтэрнэт не працуе, але VPN і іншыя інтэрнэт-сарафаны робяць, таму хачу напісаць кароткі зварот да беларускіх міліцыянтаў, вайскоўцаў і іншых сілавікоў — хоць маладых, хоць старых. Я ведаю, што нехта зь іх нас глядзіць, таму што ня раз фоткаўся зь імі, калі бываў у Менску.
Мужыкі! Я жыву ў іншай краіне — і ў тым ліку таму маўчаў увесь гэты час (кшталту не мая справа, плюс у нас саміх праблем — поўна). Але часам „кіпеш“ становіцца настолькі абуральным і небясьпечным, што трэба выказацца і суседзям.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў БеларусіШто я ўбачыў з сваёй хаты за апошнія дні?
Як вы б’яце і страляеце ў бяззбройных людзей на вуліцы. Прычым ня толькі тых, хто стаіць супраць вас на плошчах і вуліцах, але і тых, хто проста сядзіць на лаўцы ў двары або шпацыруе з сабакам.
Як ваш галоўны апазыцыйны кандыдат (простая, сьмелая, моцная жанчына) зьнікла на нейкі час у будынку ЦВК. Праз суткі дзяржаўныя мэдыя распаўсюдзілі яе відэазварот, у якім яна чытае з паперкі. Я не экспэрт і ня кансьпіроляг, але неяк вельмі моцна падобна да пастаноўкі ў абмен на вызваленьне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто і навошта ціснуў на ЦіханоўскуюПаводле Дудзя, пасьля таго, што адбылося за апошнія дні, «пэрспэктыва вашага галоўнага начальніка — нянавісьць уласнага народу і татальная ізаляцыя ад усіх прагрэсіўных краін. Пэрспэктывы ўсіх, хто аказваў яму падтрымку, прыкладна такія ж. Ці сапраўды за ня самага сумленнага, ня самага прафэсійнага і — цяпер відавочна — зусім ня сьмелага мужыка варта пазбаўляць сябе будучыні?».
Завяршае свой зварот ён такім чынам: «Мая павага і паклон усім людзям, якія перамаглі свой страх і заявілі пра гэта.
Мая павага і паклон усім сілавікам, якія сёньня ж выдыхнуць, задумаюцца і больш не падымуць на свой народ ні рукі, ні дручка, ні ствала».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макс Корж выправіў допіс: Змагацца неабходна. Трэба ісьці да канца