У Берасьці, як і ў іншых гарадах Беларусі, увечары 10 жніўня людзі выйшлі на масавы пратэст. Відавочцы расказалі Свабодзе, як гэта было.
Людзі сабраліся вакол вуліцы Савецкай і прылеглых вуліц. Як сьведчыць Зінаіда, якая была на вуліцы Савецкай, людзі паводзіліся мірна, ніхто не ўступаў у адкрыты канфлікт зь сілавікамі.
Сілавікі мэтанакіравана выхоплівалі моладзь з натоўпу. Супраць пратэстоўцаў ўжывалі сьвятлашумавыя гранаты, затрымлівалі. Відавочцы кажуць, што пратэсты, якія пачаліся ўвечары, сьціхлі толькі апоўначы. Па сьведчаньнях праваабаронцаў, у Берасьці людзям не паведамляюць, куды завезьлі іхных затрыманых сваякоў, нягледзячы на шматлікія просьбы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве мужчынам прысуджаюць 15 дзён арышту, жанчынам — 10 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі за вечар 10 жніўня затрымалі да 500 чалавек, у ізалятары няма месца. Сьведка: затрыманых зьбіваюць у РАУС ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На месца гібелі дэманстранта ў Менску прыносяць кветкі. ФОТА10 жніўня ў Менску ды іншых гарадах Беларусі адбыліся масавыя пратэсты, людзі выказвалі нязгоду з вынікамі выбараў, на якіх, паводле ўладаў, перамог Аляксандар Лукашэнка. Супраць дэманстрантаў ужывалі дручкі, сьвятлашумавыя гранаты і сьлезацечны газ. Міліцыя паведамляе пра 2 тысячы затрыманых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Байдэн: «Народ Беларусі патрабуе, каб яго голас пачулі»Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.