Дакладная колькасьць затрыманых у Віцебску падчас пратэстаў 9 жніўня пакуль не вядомая. Адзін з затрыманых журналістаў расказаў Свабодзе, што бачыў у ізалятары каля двухсот затрыманых.
На гэты момант дакладна вядомыя прозьвішчы 4 затрыманых у Віцебску:
- Зьміцер Казакевіч, журналіст тэлеканалу «Белсат»; магчыма, сёньня яго будуць судзіць;
- Ігар Мацьвееў, няштатны карэспандэнт мясцовага выданьня «Народныя навіны»;
- Алег Паўлаў, актывіст, затрыманы за тое, што ішоў зь бел-чырвона-белым сьцягам;
- Вячаслаў Лазараў, журналіст тэлеканалу «Белсат», сёньня раніцай яго адпусьцілі.
Як сказаў Свабодзе Вячаслаў Лазараў, ён бачыў у ізалятары агулам каля дзьвюх сотняў затрыманых 9 жніўня, можа, нават і больш.
Лазараў распавёў, што яго затрымалі ўвечары 9 жніўня, адразу забралі камэру, папрасілі выдаліць усё, што ёсьць на флэшцы, і адвезьлі ў ізалятар. Ён распавёў, што сярод затрыманых былі каля 40 дзяўчат.
Журналіст апавядае, што правёў усю ноч у камэры, дзе былі прыкладна чалавек 50, прытым што сядзячых месцаў каля 10, усе астатнія стаялі. Іх выклікалі па адным і забіралі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі ўчора затрымалі 30 чалавек, большасьць будуць судзіцьЛазарава адпусьцілі пад раніцу без складаньня пратаколу, вярнулі камэру. Ён думаў, што ягоны калега Зьміцер Казакевіч таксама ўжо на волі, але, як высьветлілася, яго будуць судзіць. Працэс, магчыма, адбудзецца ў Чыгуначным судзе Віцебску, але дакладна не вядома. Магчыма, судзьдзя выедзе ў ізалятар.
У ізалятары зь імі абыходзіліся досыць ветліва, але тое, што ён бачыў, яго вельмі непрыемна ўразіла: паводле яго, амапаўцы паводзілі сябе агрэсіўна і зьбівалі маладых людзей. Ён бачыў, што ў некаторых былі разарваныя майкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 250 чалавек затрымалі ў Магілёве падчас пратэстаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзень выбараў у Беларусі толькі ў Менску затрымалі больш за 150 чалавек. Сьпіс, АБНАЎЛЯЕЦЦА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі