Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні сотні затрыманых, шмат каго судзілі ўначы, — праваабаронца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як расказаў праваабаронца «Вясны» Ўладзімер Хільмановіч, у Горадні падчас пратэстаў 9 жніўня затрыманыя сотні чалавек. Дакладная лічба пакуль невядомая.

Людзей адвозілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага раёну, а таксама разьмяшчалі ў турме № 1 у Горадні. Паводле Ўладзімера Хільмановіча, тое, што некаторых затрыманых завозілі ў турму, зьяўляецца парушэньнем іх правоў.

Хільмановіч таксама паведаміў, што ў Лідзе затрыманыя больш за 20 чалавек.

Паводле інфармацыі прадстаўніка ўпраўленьня ўнутраных справаў Горадзенскага гарвыканкаму Яўгена Дудко, затрыманых завозілі ў пастарункі амаль усю ноч, уначы ішлі адміністрацыйныя працэсы над імі. Назваць дакладную лічбу затрыманых ён пакуль таксама ня можа. Яна будзе бліжэй да абеду.

Пра пацярпелых інфармацыі пакуль няма.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG