Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што да гэтага часу не была прадстаўлена інфармацыя, якая абгрунтоўвае затрыманьне расейскіх грамадзян, паведамляе ТАСС.
Крэмль чакае, што затрыманых у Беларусі ў ноч на 29 ліпеня расейцаў неўзабаве адпусьцяць на волю. Пра гэта журналістам заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.
Паводле яго, да гэтага часу не была прадстаўлена інфармацыя, якая абгрунтоўвае затрыманьне расейскіх грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Грубае парушэньне сувэрэнітэту Беларусі». Заява КХП-БНФ у сувязі з затрыманьнем 33 «вагнэраўцаў»«Але мы спадзяёмся і нават перакананыя, што ў самы бліжэйшы час нашы беларускія калегі разьбяруцца з гэтым інцыдэнтам і адпусьцяць расейскіх грамадзян», — сказаў Пяскоў.
Ён удакладніў, што затрыманыя не рабілі нічога супрацьзаконнага, а іх знаходжаньне ў рэспубліцы ніяк не зьвязана зь беларускімі справамі.
«Цяпер мы ўжо з высокай доляй упэўненасьці можам сказаць, што гэтыя расейскія грамадзяне прыехалі праездам у Беларусь, яны павінны былі ляцець транзытам у іншую краіну, іх знаходжаньне ніяк не зьвязана з самой Беларусьсю ці зь беларускімі справамі», — сказаў прадстаўнік Крамля, адзначыўшы, што гэтыя расейцы — супрацоўнікі прыватнага ахоўнага прадпрыемства, яны спазьніліся на самалёт і чакалі вылету, «у іх былі білеты ў Стамбул».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія затрыманыя ў Беларусі найміты. Расьсьледаваньне «Новой газеты»«Яны ня мелі пры сабе нічога супрацьзаконнага і не рабілі ніякіх супрацьзаконных дзеяньняў», — падкрэсьліў Пяскоў.
Паводле яго, Крэмль вельмі занепакоены адсутнасьцю консульскага доступу да затрыманых.
Пяскоў лічыць, што затрыманьне расейскіх грамадзян у Беларусі не зусім адпавядае саюзьніцкім адносінам Масквы і Менску.
У ноч на 29 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 32 баевікі расейскай прыватнай вайсковай кампаніі ПВК «Вагнэр». Яшчэ аднаго затрымалі пазьней на поўдні Беларусі. Усе затрыманыя — грамадзяне Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вагнэраўцы спатрэбіліся для абмежаваньня агітацыйнай кампаніі, — Карбалевіч