Актывіста «Моладзевага блёку» Пятра Маркелава тайна асудзілі на 12 сутак арышту за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», пра месца яго знаходжаньня не было вядома больш за суткі.
У выніку маці Пятра даведалася, што 30 ліпеня суд Маскоўкага раёну Менска асудзіў яго за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» на 12 сутак арышту. У чым канкрэтна абвінавацілі актывіста, невядома, пра суд нікому не паведамілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Зьмітра Фурманава, блізкія якога галадаюць ля менскага СІЗА, перавялі ў ЖодзінаСупрацоўнікі АМАПу затрымалі Пятра Маркелава позна ўвечары 29 ліпеня пад будынкам СІЗА № 1 у Менску, дзе абвясьцілі галадоўку сваякі палітвязьня Дзьмітрыя Фурманава.
Ён зь іншымі прыйшоў падтрымаць Вольгу Каракіну, дзяўчыну Дзьмітрыя, якая трымае галадоўку з 26 ліпеня.
Сілавікі патлумачылі, што нібы актывіст падобны на нейкага чалавека, у дачыненьні якога маюцца падставы для затрыманьня. Цягам наступных сутак розныя ведамствы адмаўляліся даваць бацькам і сябрам Маркелава хоць якую інфармацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уласьніка «Галерэі Ў» і яшчэ 7 затрыманых ля КДБ асудзілі на «суткі». Яны прапаноўвалі ўзяць Бабарыку на парукіТаксама напярэдадні ў раённых судах Менску разглядаліся адміністрацыйныя справы людзей, затрыманых у будынку КДБ і каля яго 28 ліпеня. У той дзень многія панесьлі ў ведаамства хадайніцтва за Віктара Бабарыку, аднак замест гэтага ўсіх адпраўлялі ў аўтазакі.
Агулам затрымалі каля 50 чалавек, сярод іх звыш 10 журналістаў. Большасьць адпусьцілі без складаньня пратаколаў, але некаторых пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асноўны супернік за кратамі, 700 затрыманых і мэм «Саша 3%». Выбары-2020 у лічбах і фактахУ выніку асуджаныя:
• Аляксандар Васілевіч — 14 сутак арышту (суд Фрунзенскага раёна)
• Дзьмітры Барэйчук — 14 сутак арышту (суд Кастрычніцкага раёну, судзьдзя Рудэнка)
• Уладзімер Іваноў — 14 сутак арышту (Суд Ленінскага раёну,судзілі па 2 артыкулах)
• Арцём Кармэс — 15 сутак арышту (суд Ленінскага раёну, судзьдзя Юлія Шут)
• Уладзіслаў Лушчынскі — 15 сутак арышту (суд Фрунзэнскага раёну, судзьдзя Ала Скуратовіч)
• Віктар Маркаў — 15 сутак арышту (суд Ленінскага раёну, аб’явіў галадоўку)
• Сяргей Каламенкін — 15 сутак арышту (суд Ленінскага раёну)
• Андрэй Лукашэвіч — 15 сутак арышту (суд Фрунзенскага раёна, судзьдзя Юлія Блізьнюк).
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.