Апэратары мабільнай сувязі адрэагавалі на скаргі наконт таго, што ў месцах масавага збору людзей зьнікае сігнал 3G.
З чым зьвязаная такая праблема і што ў такім выпадку рабіць, высьвятляў партал Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандыдатаў у прэзыдэнты выклікалі ў ЦВК. Раўкоў папярэдзіў пра «магчымыя правакацыі на масавых мерапрыемствах». ЗАЯВЫ, ВІДЭАA1
«Вядуцца работы для пашырэньня ёмістасьці сеткі ў адпаведнасьці з патрэбамі кліентаў. Для паляпшэньня якасьці сувязі ў парку Дружбы народаў кампанія A1 зрабіла апэратыўную мадэрнізацыю абсталяваньня, што дазволіла павялічыць ёмістасьць 3G-сеткі ў пяць разоў.
Каб пазьбегнуць крытычных нагрузак на сетку ў месцах вялікай колькасьці людзей, рэкамэндуецца пераводзіць прылады ў Wi-Fi-сеткі, ажыцьцяўляць адкладзеную адпраўку аб’ёмных файлаў, аддаваць перавагу перадачы зьвестак з выкарыстаньнем тэкставых паведамленьняў, а не відэастрымінгу, зьніжаць колькасьць галасавых выклікаў, рэзкі рост якіх можа пагаршаць якасьць мабільнага інтэрнэту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Бангалор, дзе пройдзе вялікі пікет Ціханоўскай, прывезьлі агароджу. ФАТАФАКТlife:)
«Значная колькасьць людзей у месцах, дзе раней такога не назіралася, — відавочная прычына перагрузкі сеткі і пагаршэньня якасьці мабільнага інтэрнэту.
Мы сутыкаемся з такімі сытуацыямі, аднак яны не заўсёды прагназаваныя, а „кропкавае“ ўзмацненьне сеткі патрабуе падрыхтоўкі. Цяпер аналізуем, што можам зрабіць, і пастараемся павялічыць прапускную здольнасьць сеткі, дзе гэта магчыма. Абанэнтам можам парэкамэндаваць спрабаваць пераключацца паміж 3G і 4G на смартфоне і карыстацца тэкставымі паведамленьнямі, каб заставацца на сувязі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі нарады ў Лукашэнкі: узмоцняць ахову мяжы і перадвыбарчых мерапрыемстваўМТС
«Сапраўды, пры масавай колькасьці абанэнтаў нагрузка на сетку павялічваецца. Мабільная сувязь, адрозна ад фіксаванай, не дае гарантый хуткасьці працы сэрвісаў перадачы зьвестак пры пікавых нагрузках, абанэнтам неабходна гэта ўлічваць.
Плянаваньне работы сеткі адбываецца на падставе сярэдняй нагрузкі, якую ствараюць абанэнты, і зьвязана з прагназаваным трафікам. Калі ўзровень нагрузкі ў пэўных лякацыях узрастае, гэта ўлічваецца ў далейшым пры аптымізацыі працы сеткі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка склікаў тэрміновую нараду з Саветам бясьпекі пасьля затрыманьня расейскіх баевікоўТаксама адмыслоўцы раяць выкарыстоўваць проксі-сэрвэр ці іншы мэсэнджар, які працуе без інтэрнэту — напрыклад, Bridgefy або FireChat.