Па пэрымэтры Парку дружбы народаў у Менску раскладзеная агароджа. У чацьвер, 30 ліпеня, там мае адбыцца вялікі пікет кандыдаткі ў прэзыдэнткі Сьвятланы Ціханоўскай.
Мэталічную агароджу ўдзень прывезьлі праваахоўнікі. Пра тое, што ўлады ўзмоцняць ахову перадвыбарчых мерапрыемстваў, заявіў сёньня дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў.