Адміністратары Telegram-каналаў нясуць пэрсанальную адказнасьць за заклікі да парушэньня грамадзкага парадку. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч у эфіры праграмы «Понятная политика» на тэлеканале «Беларусь-1».
«Мы сутыкаемся з фэномэнам зьняцьця сацыяльных забаронаў, так званай „сацыяльнай растарможанасьцю“, калі карыстальнік, думаючы, што ён ананімны, не распазнаваны, думае, што зь яго здымаюцца ўсе забароны. З прававога пункту гледжаньня ўсё роўна, як ты заклікаеш да масавых беспарадкаў: стоячы на плошчы ці ўладкаваўшыся ў зручным крэсьле дзе-небудзь за мяжой ці на лецішчы. Важна, што ты гэта робіш», — звярнуў увагу Казакевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пры пагрозе нацыянальнай бясьпецы МУС можа блякаваць інтэрнэтЁн падкрэсьліў, што адміністратары Telegram-каналаў нясуць пэрсанальную адказнасьць за ўсе дзеяньні ў сетках.
«Калі ён заклікае да любога парушэньня грамадзкага парадку, мы дастаткова эфэктыўна яго знаходзім і перарываем падобныя зьявы як на стадыі зараджэньня, так і на стадыі рэалізацыі», — сказаў першы намесьнік міністра.
На яго думку, ня толькі нацыянальны сэгмэнт інтэрнэту стаў ня чым іншым, як часткай тэхналёгій «каляровых рэвалюцый», галоўным інструмэнтам у нагнятаньні сытуацыі для таго, каб разгайдаць грамадзтва, вывесьці на вуліцу людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мукавозчык перакананы, што перамога Лукашэнкі будзе «элегантнай», але баіцца «каляровай рэвалюцыі»«Тыя несанкцыянаваныя грамадзка-палітычныя мерапрыемствы, якія мелі месца ў чэрвені і ліпені, былі ініцыяваныя на працягу некалькіх гадзін з дапамогай сацыяльных сетак і мэсэнджараў з-за мяжы. У далейшым усё гэта дзейства было падхоплена, і мы вымушаныя былі на яго адэкватна рэагаваць», — заявіў прадстаўнік сілавога ведамства.
Ён расказаў, што пад «інфармацыйныя пагрозы» таксама патрапілі супрацоўнікі МУС.
«Калі пасьля вядомых падзеяў мы сутыкнуліся з тым, што чальцам сем’яў нашых супрацоўнікаў пачалі пагражаць, то перабудаваліся на маршы і пачалі адэкватна адказваць на гэтыя пагрозы», — удакладніў адзін з кіраўнікоў ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Telegram-супольнасьць Беларусі заклікала падтрымаць зьняволеных. Заяву падпісалі дзясяткі каналаўУ той жа час Генадзь Казакевіч адзначыў, што мэсэнджары і сацыяльныя сеткі ўсяго толькі інструмэнты і казаць пра іх блякаваньне было б непрафэсійна.
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.