Стэндап-комік Іван Усовіч у вялікім інтэрвію на расейскім Youtube-канале Юрыя Дудзя выказаўся пра выбарчую кампанію ў Беларусі.
Усовіч вырас у Мядзелі, але апошнія гады жыве і працуе ў Расеі. «Калі ты нарадзіўся ў 1993 годзе, рос у Беларусі і ўсё тваё жыцьцё быў адзін прэзыдэнт, якога немагчыма ніяк памяняць, і ўсе бачаць, што няма спосабаў гэта зрабіць, ты, хоцькі-няхоцькі будзеш апалітычным». Аднак, кажа Ўсовіч, за апошнія паўгода шмат беларусаў «прачнуліся, і гэта крута».
Паводле Ўсовіча, пасьля нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі «ўсім трэба ісьці галасаваць за Ціханоўскую».
«Амаль усе разумеюць, як гэтыя выбары скончацца. Што [Аляксандар Лукашэнка] намалюе сабе 75% і будзе жыць у краіне, дзе яго ўсе ня любяць», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская каманда КВЗ адмовілася ад выступу ў Крыме, бо ня хоча заяжджаць туды праз РасеюУсовіч дадаў, што захоўвае надзею на зьмены, але наўрад ці яны адбудуцца проста зараз.
На пытаньне Дудзя, што Ўсовічу не падабаецца ў Беларусі, той нецэнзурна адказаў пра зьбіцьці людзей і пра тое, што адзін чалавек ва ўладзе «ўжо 600 гадоў».
Асьцярожна, нецэнзурная лаянка!
Паводле Ўсовіча, Лукашэнка ставіць сабе ў заслугу адсутнасьць вайны, але незразумела, чаму ў эўрапейскай краіне павінна пачацца вайна ў 2020 годзе, бо ў Беларусі няма канфліктаў вакол мовы ці рэлігіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 11 песень пратэставага лета: выйсьці на вуліцу, прагнаць таракана, разбурыць муры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рок-музыка Несьцярэнка прысьвяціў песьню Ціханоўскай і палітвязьням выбарчай кампаніі