Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў выказаўся ў падтрымку выкарыстаньня антымалярыйнага прэпарата гідроксіхлярахіну для лячэньня каранавірусу.
Ён падзяліўся відэа ў Twitter, рэклямуючы яго выкарыстаньне. Прэзыдэнт ЗША неаднаразова заяўляў аб падтрымцы гідроксіхлярахіну як леку супраць COVID-19, а 28 ліпеня заявіў, што адчуваў, як прэпарат дзейнічае «на раньніх стадыях».
Новая падтрымка Трампа для гідроксіхлярахіну супярэчыць рэкамэндацыям мэдыцынскіх экспэртаў, якія заяўляюць, што прэпарат нельга выкарыстоўваць для лячэньня каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША адклікалі дазвол ужываць гідроксіхлёрахін супраць COVID-19. Ім карыстаўся ТрампАмэрыканская адміністрацыя харчаваньня і лекаў дазволіла неадкладна выкарыстоўваць прэпарат у пачатку пандэміі, аднак у мінулым месяцы адклікала дазвол пасьля таго, як некалькі дасьледаваньняў паставілі пад сумнеў яго эфэктыўнасьць, адзначаючы рызыку сур’ёзных пабочных эфэктаў.
Відэа, дзе група лекараў прапагандуе выкарыстаньне гідроксіхлярахіну, якім Трамп пасьпеў падзяліцца ў сацыяльных мэдыя, ужо выдалена з Facebook, Twitter і YouTube. Хоць прэзыдэнт ЗША, камэнтуючы відэа, сказаў:
«Я думаю, што яны вельмі паважаюць лекараў».
Сын Трампа Дональд Трамп-малодшы таксама падзяліўся відэа. Адміністрацыя сацыяльных сетак паведаміла, што рашэньне аб выдаленьні зьместу было прынятае праз парушэньне правілаў дэзынфармацыі пра COVID-19. Гэты крок, аднак, выклікаў крытыку з боку лекараў у роліку, адзін зь які сказаў, што «ў мэдыцыне заўсёды існуюць розныя меркаваньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп упершыню заклікаў амэрыканцаў насіць маскіПрэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра ўжываньне гідроксіхлярахіну ў сярэдзіне траўня і патлумачыў, што робіць гэта «для прадухіленьня» каранавіруснай інфэкцыі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ