Вернікі і «неабыякавыя людзі» зьвяртаюцца з пэтыцыяй да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай перадаць ва ўласнасьць каталіцкай парафіі касьцёл сьвятых Сымона і Алены ў Менску.
Пад пэтыцыяй на сайце petitions.by на момант публікацыі падпісаліся больш за 1700 чалавек.
Цяпер будынак касьцёла знаходзіцца ва ўласнасьці Менгарвыканкаму.
Паводле закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» рэлігійныя арганізацыі маюць пераважнае права на перадачу iм дзяржавай культавых будынкаў. Дзяржава можа прадстаўляць ім ільготы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Па іншых касьцёлах такіх пытаньняў не было». Падрабязнасьці гісторыі канфлікту з падаткамі вакол Чырвонага касьцёлаЦяпер парафія карыстаецца будынкам на правах бестэрміновага, бясплатнага карыстаньня. У такой сытуацыі парафія не можа карыстацца льготамі, якія маюць іншыя рэлігійныя арганізацыі, якія зьяўляюцца ўласьнікамі культавых будынкаў. Такім чынам парафія вымушана плаціць падатак на зямлю і амартызацыю за карыстаньне будынкам касьцёла.
Парафія вінна дзяржаве 166 тысяч рублёў, яна мусіць плаціць дзяржаве штомесяц 14,3 тысячы рублёў — гэта зямельны падатак, падатак на нерухомасьць, амартызацыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менгарвыканкам пацьвердзіў, што парафія Чырвонага касьцёла вінная 166 тысяч рублёў«Касьцёл быў пабудаваны ў тым ліку на грошы вернікаў, і мы просім аб вяртаньні яго ва ўласнасьць вернікаў — Рымска-каталіцкай парафіі сьвятых Сымона і Алены ў Менску», — зазначылі аўтары пэтыцыі.