Сусьветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што сытуацыя, зьвязаная з пандэміяй каранавірусу, будзе станавіцца ўсё «горш і горш». Генэральны дырэктар САЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус заявіў 13 ліпеня, што «занадта шмат краінаў пайшлі ў няправільным кірунку».
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Колькасьць выпадкаў заражэньня працягвае расьці там, дзе правераныя захады процідзеяньня альбо не ўжываліся, альбо не выконваліся, сказаў кіраўнік САЗ.
Цяпер у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі найбольш цяжкая становішча. У ЗША, дзе выяўлена 3,3 мільёна інфікаваных, у апошні час расла напружанасьць у стасунках паміж мэдыцынскімі экспэртамі і прэзыдэнтам Трампам. Пацьверджаных сьмерцяў ад каранавірусу ў ЗША — 135 тысяч. Такія дадзеныя ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мёд і крыніца. Лукашэнка назваў новы «рэцэпт» ад каранавірусуТэдрас заявіў у панядзелак на брыфінгу ў Жэнэве, што заклікі лідэраў, якія супярэчаць адзін аднаму, падрываюць давер людзей да спробаў узяць пандэмію пад кантроль.
Вірус застаецца ўсеагульным ворагам нумар адзін, але са зьвестак некаторых урадаў і людзей гэтага ня скажаш, заявіў кіраўнік САЗ. Такія захады як дыстанцыяваньне, мыцьцё рук, нашэньне масак у пэўных сытуацыях — усё гэта патрабуе сур'ёзнага стаўленьня. Гебрэесус папярэдзіў, што «ў агляднай будучыні вяртаньня да нармальнага жыцьця ня будзе».
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.