Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пандэмія каранавірусу можа павялічыць колькасьць галодных у сьвеце на 132 мільёны чалавек, — ААН


Колькасьць людзей, якія адчуваюць хранічны голад, можа да канца гэтага году павялічыцца на 132 мільёны з прычыны пандэміі каранавірусу, гаворыцца ў справаздачы ААН, апублікаванай 13 ліпеня.

«З папярэдняй ацэнкі вынікае, што пандэмія можа дадаць ад 83 да 132 мільёнаў чалавек да агульнай колькасьці тых, хто недаядае ў 2020 годзе», — сьцьвярджае дакумэнт, падрыхтаваны пяцьцю агенцтвамі ААН на аснове глябальнага эканамічнага прагнозу.

Паводле зьвестак ААН, на працягу 2019 году колькасьць галодных людзей павялічылася на 10 мільёнаў і ў канцы году склала 690 мільёнаў, або 9% насельніцтва плянэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG