Міністэрства аховы здароўя Беларусі 9 ліпеня выключыла 12 краінаў са спісу тых, дзе «рэгіструюцца выпадкі COVID-19». Тым, хто прыяжджае з краінаў, якія па-ранейшаму ў сьпісе, трэба заставацца ў самаізаляцыі цягам 14 дзён. Тых, хто прыбыў з выключаных краінаў і «недаседзеў» у самаізаляцыі, вызваляюць ад далейшага знаходжаньня ў ёй.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Сьпіс краінаў такі:
- Альжыр (там за мінулы дзень выявілі 469 новых выпадкаў COVID-19, хуткі і пастаянны рост колькасьці выяўленых выпадкаў назіраецца зь сярэдзіны чэрвеня);
- Андора (апошні новы выпадак выявілі 18 чэрвеня);
- Віетнам (апошні раз пра новыя выпадкі паведамлялі 6 ліпеня, тады было 14 новых);
- Кіпр (3 выпадкі за ўчора);
- Куба (4 выпадкі за ўчора);
- Лібан (39 выпадкаў за ўчора);
- Малайзія (3 выпадкі за ўчора);
- Маўрыкій (апошні новы выпадак выявілі 6 ліпеня);
- Новая Зэляндыя (1 выпадак за ўчора);
- Сан-Марына (апошні новы выпадак выявілі 23 чэрвеня);
- Тайлянд (2 выпадкі за ўчора);
- Туніс (16 выпадкаў за ўчора).
У Беларусі за мінулы дзень афіцыйна паведамлялі пра 221 новы выпадак COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі адмаўляюць другую хвалю каранавірусу і гавораць пра перамогу над першайШто трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.