Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі пашырыліся забурэньні праз аднаўленьне карантыну


Пратэст у Бялградзе, 8 ліпеня
Пратэст у Бялградзе, 8 ліпеня

У сталіцы Сэрбіі другую ноч запар беспарадкі ў ходзе масавых акцый супраць паўторнага ўвядзеньня ўладамі карантынных захадаў, у тым ліку камэнданцкага часу ў Бялградзе.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Увечары 8-га ліпеня паліцыя зноў выкарыстала супраць тых, хто сабраўся ля будынка парлямэнту, сьлезацечны газ.

Пратэсты ўспыхнулі і ў другім па велічыні горадзе Сэрбіі Нові-Садзе. Там дэманстранты паспрабавалі ўзяць штурмам офіс аднаго з рэгіянальных вяшчальнікаў. Паліцыя гэтаму перашкодзіла, пасьля чаго пратэстоўцы рушылі маршам у бок мэрыі. Сёй-той кідаў у будынак камяні ды іншыя прадметы. Зьвестак аб пацярпелых пакуль няма.

У Бялградзе, 8 ліпеня
У Бялградзе, 8 ліпеня

Кіраўнік сэрбскай паліцыі Ўладзімір Рэбіч паведаміў, што за першую ноч забурэньняў у Бялградзе пацярпелі каля 20 дэманстрантаў і звыш 40 супрацоўнікаў сілавых структур. Падпалена пяць паліцэйскіх машын.

Камісар у правах чалавека Рады Эўропы Дуня Міятавіч выказала занепакоенасьць тым, як супрацоўнікі паліцыі дзейнічалі ў дачыненьні пратэстоўцаў. На кадрах зь месца падзей відаць, што людзей б’юць дубінкамі.

«Сілавы разгон дэманстрантаў сэрбскімі паліцыянтамі ў Бялградзе выклікае сур'ёзныя асьцярогі што да захаваньня правоў чалавека», — сказала Міятавіч, дадаўшы, што ўлады мусяць старанна расьсьледаваць тое, што адбылося, і пакараць тых супрацоўнікаў паліцыі, якія дапусьцілі гвалт.

У Бялградзе, 8 ліпеня
У Бялградзе, 8 ліпеня

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч паабяцаў, што калі расьсьледаваньне пацьвердзіць неправамерныя дзеяньні з боку паліцыі, то ўлады прымуць адпаведныя меры. Адначасова Вучыч заклікаў суграмадзян устрымацца цяпер ад пратэстаў, бо яны могуць толькі пагоршыць сытуацыю з каранавірусам. Усяго за час эпідэміі ў Сэрбіі заразіліся звыш 17 тысяч чалавек, памерлі больш за 340.

Неўзабаве пасьля парлямэнцкіх выбараў 21 чэрвеня, якія завяршыліся перамогай партыі Вучыча, улады на фоне пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі пачалі зноў уводзіць карантынныя захады, адмененыя ў траўні. Пратэстоўцы на чале з апазыцыяй цяпер патрабуюць замяніць каманду, якая адказвае за захады супраць COVID-19, сьцьвярджаючы, што яе цяперашні склад «палітызаваны».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG