Кнігі «Сфагнум» Віктара Марціновіча і «Радзіва Прудок» Андруся Горвата экранізуюць, паведамляецца на сайце нацыянальнага цэнтру маркетынгу і каньюнктуры цэн.
«Сфагнум» экранізуе кінакампанія «Дэмарш-фільм». Гэта будзе фільм на расейскай мове, таксама выйдзе вэрсія з субтытрамі па-ангельску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Марціновіч: Маё пакаленьне з-за мовы ня будзе эмігравацьРэжысэрам «Сфагнума» будзе Віктар Асьлюк, член эўрапейскай кінаакадэміі. Прадусар — Валерый Дмітрачэнка з кампаніі «Дэмарш-фільм», якая рабіла «Крышталь» Дар’і Жук, — паведаміў TUT. BY Антон Сідарэнка, кінакрытык і галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у 2017-2020 гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Возера радасьці» вылучылі на «эўрапейскі Оскар»Здымкамі фільма «Радзіва Прудок» зоймецца «Першая кінавідэакампанія». Фільм будзе на беларускай і расейскай мовах, таксама плянуецца вэрсія з субтытрамі на ангельскай мове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле «Радзіва „Прудок“» паставілі новы спэктакль. Рэжысэр — украінец, акторы — беларусы«Радзіва Прудок» будзе здымаць дэбютант Аляксей Раковіч і «Першая кінавідэакампанія» прадусара Віктара Лабковіча, якая нядаўна атрымала заказ на фільм «Песьняры», — паведаміў Антон Сідарэнка.