Як расейцы ў Менску галасуюць наконт паправак у Канстытуцыю

1 ліпеня — асноўны дзень галасаваньня наконт паправак у Канстытуцыю Расеі. Свабода спыталася ў расейцаў, якія галасавалі ў пасольстве ў Менску, як яны ставяцца да паправак і да абнуленьня тэрмінаў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Галасаваць за папраўкі можна толькі пакетам: за або супраць усіх. Акрамя абнуленьня тэрмінаў Уладзіміра Пуціна, расейцам прапануюць ухваліць замацаваньне статусу расейскай мовы як «мовы дзяржаваўтваральнага народу», дадаць згадку пра Бога і магчымасьць стварэньня фэдэральных тэрыторыяў, забараніць «прыніжаць подзьвіг абаронцаў Айчыны» — усяго 206 паправак і ўдакладненьняў.