Для гэтага ва Ўкраіне ў сэртыфікаваных цэнтрах патрэбна прайсьці тэст на каранавірус.
УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Украіна зьмякчыла правілы ўезду на сваю тэрыторыю для грамадзян краін «чырвонай зоны» з высокімі паказчыкамі пашырэньня каранавірусу, у якую ўключаная і Беларусь.
Цяпер ва Ўкраіну могуць вольна ўяжджаць грамадзяне краін Эўразьвязу — Чэхіі, Польшчы, Румыніі, Баўгарыі і іншых.
У пералік краін «чырвонай зоны» ўваходзяць Беларусь, Расея, Вялікая Брытанія, Швэцыя, Армэнія, ЗША, Бэльгія, Нідэрлянды, ААЭ, Гішпанія, Малдова, Францыя, Канада, Італія і інш.
У «чырвоную зону» ўключаныя тыя дзяржавы, у якіх колькасьць актыўных выпадкаў захворваньня на COVID-19 складае больш як 40 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. У Беларусі гэты паказчык на 1 ліпеня складае 153,83.
Што трэба для ўезду ва Ўкраіну?
Беларусы цяпер могуць ехаць ва Ўкраіну на асабістым аўтатранспарце празь пяць пунктаў пропуску або на самалёце. Пры гэтым трэба мець з сабою дзейны пашпарт, мэдычную страхоўку, а ва Ўкраіне прайсьці ізаляцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На беларуска-ўкраінскай мяжы цяпер толькі 5 пунктаў пропуску. Але і там пускаюць ня ўсіх
Як дзейнічае ізаляцыя?
Згодна з правіламі беларусы перад уездам на ўкраінскі пункт пропуску абавязаныя запамапаваць на свой смартфон дадатак «Дій вдома» (крыху больш за 13 МБ) — гэта сыстэма кантролю выкананьня абавязкаў па самаізаляцыі на 14 дзён. Для гэтага патрэбны нумар украінскага мабільнага апэратара.
На беларускім нумары скарыстацца гэтым дадаткам ня выйдзе. У гэтым выпадку замест самаізаляцыі замежніка накіруюць у месца, якое вызначаць мясцовыя ўлады. Усе выдаткі, зьвязаныя і з ізаляцыяй, і з самаізаляцыяй, будзе аплачваць сам іншаземец.
Пры выбары самаізаляцыі ўжо на мяжы трэба паведаміць памежнікам дакладны адрас, па якім іншаземец будзе знаходзіцца бліжэйшыя 14 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы змогуць наведваць Украіну, але з абавязковым 14-дзённым карантынамІзаляцыю можна скараціць, калі прайсьці тэст
На апошнім пасяджэньні ўрад Украіны дазволіў іншаземцам скарачаць час самаізаляцыі пры ўмове праходжаньня тэсту. Як патлумачыў 1 ліпеня міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў, гэты тэст грамадзяне замежных краін павінны праходзіць за свой кошт у вэрыфікаваных цэнтрах і лябараторыях Украіны дзяржаўнай ці прыватнай уласнасьці.
«Калі тэст адмоўны, гэтая лябараторыя паведамляе Цэнтру грамадзкага здароўя, і той выключае такога іншаземца з дадатку „Дій вдома“», — дадаў міністар.
Каранавірус ва Ўкраіне
Паводле афіцыйнай інфармацыі, ва Ўкраіне зарэгістравана 44 998 выпадкаў захворваньня на COVID-19. Зь іх 1173 аказаліся сьмяротныя, а 19 548 пацыентаў пераадолелі хваробу. За мінулыя суткі зафіксавалі 664 новыя выпадкі інфікаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце перавысіла 10 мільёнаў, памерлі ўжо паўмільёна чалавекЗа апошні месяц паказчык захворвальнасьці ва Ўкраіне на COVID-19 павялічыўся да 58 на 100 000 насельніцтва. Пры гэтым застаецца даволі нізкім паказчык выкарыстаньня апаратаў ШВЛ — 6,5%.
Украіна закрыла мяжу зь Беларусьсю ў ноч на 16 сакавіка, і толькі ў чэрвені памежны рух часткова аднавіўся. https://www.svaboda.org/a/30675903.html