Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце перавысіла 10 мільёнаў, памерлі ўжо паўмільёна чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

28 чэрвеня агульная колькасьць інфікаваных каранавірусам COVID-19 у сьвеце перавысіла 10 мільёнаў чалавек.

Паводле дадзеных уунівэрсытэту Джонза Гопкінза, у сьвеце ўжо 10 мільёнаў і 1,5 тысячы хворых, паводле парталу worldometers.info — 10 мільёнаў 108 тысяч чалавек.

Ад пачатку эпідэміі ад каранавірусу памерлі ўжо каля 500 тысяч чалавек (499 тысяч — паводле ўунівэрсытэту Джонза Гопкінза, 501,8 тысяч — паводле worldometers.info).

Найбольшая колькасьць хворых і памерлых у ЗША (больш за 2,5 мільёна і сама меней 125,5 тысяч адпаведна), далей ідуць Бразылія (больш за 1,3 мільёна і больш за 57 тысяч памерлых) і Расея (каля 634 тысячы хворых і каля 9 тысяч памерлых).

Эўразьвяз сабраў 6,15 мільярдаў эўра на дабрачынным маратоне для барацьбы з пандэміяй COVID-19, паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен. Грошы накіруюць на дапамогу бедным краінам падчас пандэміі, іх жыхары таксама атрымалі доступ да тэстаў на каранавірус, да лекаваньня і мэдыкамэнтаў, і ў будучыні — да вакцыны.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) на днях паведаміла пра павелічэньне колькасьці новых выпадкаў каранавірусу ў розных краінах пасьля аслабленьня карантынных захадаў. Паводле СААЗ, паскораны рост колькасьці заражэньняў быў зафіксаваны ў Армэніі, Швэцыі, Украіне, Малдове, Паўночнай Македоніі, Азэрбайджане, Казахстане, Альбаніі, Босьніі і Герцагавіне, Кіргізстане і Косава.

Сёньня найбольшы штодзённы прырост новых выпадкаў каранавірусу з 8 красавіка зафіксаваны ў Чэхіі — 260 новых выпадкаў, піша выданьне Novinky.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 27 чэрвеня, пацьверджаныя 61 095 выпадкаў COVID-19, прызналі сьмерць 377 чалавек. Паводле worldometers, па колькасьці выпадкаў яна знаходзіцца на 26-ым месцы ў сьвеце і на 9-ым у Эўропе, а паводле колькасьці выпадкаў на мільён насельніцтва — на 17-ым месцы ў сьвеце і 5-ым у Эўропе.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG