Дамова паміж Беларусьсю і Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму набыла моц 1 ліпеня. Адзін з пунктаў гэтай дамовы — зьніжэньне цаны кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў для беларусаў з 80 да 35 эўра. Але Эўразьвяз пакуль адкрыў межы толькі для 14 краінаў, у лік якіх Беларусь не ўваходзіць.
Што яшчэ зьмянілася ў Беларусі ад 1 ліпеня:
- стаўку рэфінансаваньня зьнізілі да 7,75%, гэта мінімум за ўвесь час;
- пэнсіі паднялі, але ў сярэднім менш як на 10 даляраў, хоць Лукашэнка прасіў на 10–20 даляраў;
- Літва вярнула консульскі збор з грамадзян Беларусі за разгляд хадайніцтва аб выдачы нацыянальнай літоўскай (нешэнгенскай) візы — 60 эўра;
- зьмяніўся шэраг пунктаў у прававым становішчы іншаземцаў у Беларусі (напрыклад, замежнікам, якіх адносяць да высокакваліфікаваных работнікаў, пачнуць даваць дазвол на часовае пражываньне ў Беларусі да 2 гадоў, а іншаземцам, якія прыехалі менш як на 10 дзён, дазволілі не рэгістравацца ў МУС);
- набыла моц пастанова аб сьпісе асобаў, якім уезд у Беларусь забаронены або «непажаданы»;
- зьнялі абмежаваньні для транзытных грузаперавозьнікаў, якія ўводзілі праз пандэмію каранавірусу;
- вызначаны месцы для агітацыі на прэзыдэнцкіх выбарах, у Менску іх толькі шэсьць;
- зьмяніўся парадак некаторых натарыяльных дзеяньняў;
- зьмяніўся разьлік запазычанасьці ў алімэнтах;
- «традыцыйна» падаражэлі некаторыя маркі цыгарэтаў.
Акрамя таго, ад 2 ліпеня пункт пропуску «Відзы» на мяжы зь Літвой стане міжнародным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт «Нашай Нівы» зноў адключылі. Ён дасяжны на Nashaniva.by