Незаконныя вулічныя акцыі добра арганізаваныя, кіруюцца праз Telegram-каналы, заявіў 25 чэрвеня міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў, адказваючы ў Палаце прадстаўнікоў на пытаньні дэпутатаў, піша БелТА.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
«Людзі, якія хочуць зрабіць вулічную рэвалюцыю, вельмі добра арганізаваныя», — заявіў Караеў і ў якасьці прыкладу прывёў онлайн-трансьляцыю Радыё Свабода зь «Пікету салідарнасьці» 18 чэрвеня ў Менску:
«Яны замянілі сабой стрымы Ціханоўскага. У бягучым радку з камэнтарамі самаарганізоўваліся і арганізоўваліся з кімсьці: «ссоўваемся направа», «ссоўваемся налева», «разрыў ланцужка», — сказаў Караеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Надакучыла баяцца». Пікет салідарнасьці ў цэнтры Менску. ВІДЭА, ФОТАКараеў зьвярнуў увагу, што людзі не сыходзілі пасьля таго, як было абвешчана, што пікет завяршыўся.
«Яны ўжо дзейнічаюць цалкам сьвядома ня ў мэтах пікету, а разумеюць выдатна, што вынайшлі і дэманструюць новую форму масавага мерапрыемства. Толькі гэта не ранейшы натоўп, а доўгі ланцужок. Але сутнасьць ад гэтага не зьмянілася. Яны кіруюцца праз Telegram-каналы і праз стрым Радыё Свабода», — заявіў кіраўнік міліцэйскага ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як падчас перадвыбарчага пікету ў жывым эфіры затрымалі журналістаў Свабоды. ВІДЭАЁн дадаў, што масавыя мерапрыемствы небясьпечныя тым, што прыцягваюць вялікую колькасьць выпадковых людзей, а «тыя, хто датычны, потым пачынаюць даказваць, што „ішлі з крамы“», — дадаў Караеў і прывёў некалькі прыкладаў, у тым ліку зь лекарам-анколягам, які «нібыта апынуўся ў месцы правядзеньня акцыі выпадкова», а «відэа даказвае, што гэта ня так, што мужчына стаяў у ланцужку сьвядома».
«Але цяпер модна прыкрывацца лекарамі. Лекар лечыць, а вы яго, міліцыянты, схапілі. Нашы ідэалягічныя апанэнты выкарыстоўваюць менавіта такія рэчы», — сказаў Караеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Білі рукамі і нагамі». Пасьля затрыманьня 19 чэрвеня айцішнік апынуўся ў лякарніПаводле Караева, абраным месцам правядзеньня «гэтых ілжэпікетаў» іх арганізатары падстаўляюць староньніх, не датычных да акцыі людзей, «у якіх гэта выклікае неўразуменьне».
«Такім чынам тыя, хто гэта арганізоўваў, дасягаюць сваёй мэты прыцягнуць на свой бок нібыта закранутых уладай ці праваахоўнымі органамі. Яны гэта цудоўна ўсьведамляюць: што ім вельмі лёгка зрабіць так, каб былі закранутыя невінаватыя», — сказаў пазьней міністар.
Таму, паводле Караева, ён патрабуе ад міліцыі, каб у гэтай сытуацыі лепш «недаціснулі, чым пераціснулі», а ў пастарункі, паводле ягонага інструктажу, дастаўляюць толькі тых, хто «спэцыяльна, наўмысна, ігнаруючы шматлікія патрабаваньні» ўсё адно працягвае ўдзельнічаць у акцыях і «дэстабілізоўваць абстаноўку», «каб гэты нібыта мірны пратэст не разрастаўся ў нешта больш масавае ад іх беспакаранасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца Радыё Свабода: Міліцыя ставілася да нашых журналістаў як да злачынцаўПрэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.