Першыя дасьледаваньні людзей, якія перахварэлі на COVID-19 у самым пачатку эпідэміі, паказваюць даволі трывожныя вынікі — антыцелы да вірусу прысутнічаюць у арганізме чалавека нядоўга.
УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Дасьледаваньне былых хворых на каранавірусную інфэкцыю праводзілася ў Кітаі і паказала, што прысутнасьць антыцелаў да каранавірусу рэзка скарачаецца ўжо праз 2-3 месяцы. Прычым гэта тычыцца як людзей, у якіх былі сымптомы хваробы, так і тых, хто перанёс вірус бессымптомна, паведамляе агенцтва Ройтэрз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніякага спаду няма і бліжэйшым часам ня будзе», — каардынатар кампаніі #ByCovid19, які перахварэў на каранавірусКітайскія дасьледнікі ўзялі дзьве групы людзей — па 37 чалавек у кожнай. У 90% зь іх утрыманьне імунаглябуліну G праз 2-3 месяцы скарацілася ў сярэднім на 70%. А гэта ўзьнімае цэлы шэраг пытаньняў пра тое, наколькі доўга працягнецца ў людзей імунітэт да COVID-19 і наколькі эфэктыўнай будзе вакцына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы спрабуюць вырасьціць антыцелы да каранавірусу ў лябараторыіНекаторыя навукоўцы, як, напрыклад, вірусоляг з Ганконгу Цзінь Дунянь, мяркуюць, што трэба ўлічваць і іншыя складнікі імуннай сыстэмы. Напрыклад, некаторыя клеткі запамінаюць, як яны процідзейнічалі вірусу, і могуць уключыць гэтую памяць пры паўторным заражэньні. Але навукоўцы пакуль ня ведаюць, ці распаўсюджваецца гэта на каранавірус.