Пандэмія каранавірусу пераходзіць у «новую і небясьпечную» фазу, калі людзі стамляюцца ад проціэпідэмічных захадаў, якія раней прынесьлі сур’ёзныя эканамічныя страты. Пра гэта папярэдзіла Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прызналі яшчэ 6 сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 19 чэрвеняГенэральны дырэктар САЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус заявіў, што эпідэмія «паскараецца». 18 чэрвен зафіксавана больш за 150 000 новых выпадкаў, максымум за адзін дзень. Палова новых выпадкаў паступіла з Амэрыкі, а вялікая колькасьць — з Блізкага Ўсходу і Паўднёвай Азіі.
«Шмат каму надакучыла знаходзіцца дома... але вірус усё яшчэ хутка пашыраецца», — сказаў кіраўнік САЗ.
Паводле зьвестак унівэрсытэту Джонза Гопкінза, на 19 чэрвеня больш за 8,5 мільёна чалавек у сьвеце былі заражаныя каранавірусам. 457190 чалавек загінулі ад COVID-19, а каля 4,2 мільёна ачунялі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ