Паводле адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, абвінавачаньні Бабарыку не прад’яўленыя, ён мае статус падазраванага. Артыкулы, на якіх грунтуюцца падазрэньні, адвакатам агалошваць забаранілі.
Адвакаты Аляксандар Пыльчанка і Дзьмітры Лаеўскі наведалі Віктара Бабарыку ў КДБ.
«Ён бадзёры, чуў падтрымку людзей. Ён абураны незаконнасьцю свайго затрыманьня і адсутнасьцю якіх-небудзь падстаў для гэтага. Таксама ён абураны адсутнасьцю права на юрыдычную дапамогу, таму што ад моманту затрыманьня ён увесь час патрабаваў адваката», — сказаў Дзьмітры Лаеўскі Свабодзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі Віктара, Эдуарда Бабарыкаў і затрыманых сябраў ініцыятыўнай групыЁн зьвярнуў увагу на тое, што ніякіх сьледчых дзеяньняў да зьяўленьня адвакатаў у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі зь Віктарам Бабарыкам не праводзілі.
«Таму ўчорашнія камэнтары наконт магчымых сьледчых дзеяньняў беспадстаўныя. Віктар Дзьмітрыевіч прынцыпова мае намер адстойваць сваю правату».
Паводле Дзьмітрыя Лаеўскага, Эдуард Бабарыка таксама знаходзіцца ў Сьледчым ізалятары КДБ:
«У яго ёсьць адвакаты. Наколькі я разумею, заўтра павінны адбыцца працэсуальныя дзеяньні з удзелам абаронцаў Эдуарда».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу заклікаў Менск вызваліць Бабарыку18 чэрвеня затрымалі прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда Бабарыку. Увечары дзяржаўныя каналы паказалі нібыта доказы ягонай датычнасьці да вываду грошай за мяжу ў «справе „Белгазпрамбанку“». Афіцыйна камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) затрымаў Віктара Бабарыку як «арганізатара супрацьпраўнай дзейнасьці», за «спробу ўплыву на сьведак і хаваньне доказаў злачынства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Дзяржкантролю расказаў, за што затрымалі Віктара БабарыкуУвечары 18 чэрвеня тысячы людзей выйшлі ў цэнтар Менску і сталі ў імправізаваны «ланцуг салідарнасьці» з затрыманымі падчас сёлетняй перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Сярод іншага людзі скандавалі «Выпускай!» і «Віцю трэба выйсьці», відавочна маючы на ўвазе зьняволенага ў СІЗА КДБ Віктара Бабарыку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Надакучыла баяцца». Пікет салідарнасьці ў цэнтры Менску. ВІДЭА, ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За вызваленьне Бабарыкі на Change.org падпісаліся 200 тысяч карыстальнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядоўца ўкраінскага тэлеканалу пра падзеі ў Менску: «Гэта сьмерць чырвонай імпэрыі. Жыве Беларусь!» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядоўца ўкраінскага тэлеканалу пра падзеі ў Менску: «Гэта сьмерць чырвонай імпэрыі. Жыве Беларусь!»