Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, асуджаны сумарна на 75 сутак арышту, празь відэасувязь паведаміў на чарговым судзе над ім, што 10 дзён быў у карцэры без усіх рэчаў, на знак пратэсту парэзаў руку.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Як піша праваабарончы цэнтар «Вясна», 18 чэрвеня Севярынца судзяць праз Skype у судзе Фрунзенскага раёну Менску паводле арт. 23.34 КаАП РБ — за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
Павал Севярынец парэзаў руку на знак пратэсту супраць таго, што забралі яго асабістыя рэчы і Біблію, пацьвердзіла Свабодзе маці палітыка Тацяна Севярынец. Ён ня мог ускрыць вены, мяркуе яна.
«Гэта ж да чаго трэба было давесьці чалавека, каб ён наважыўся на такі ўчынак», — кажа Тацяна Севярынец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арыштант з камэры на Акрэсьціна, дзе сядзеў Севярынец: «У яго ўсё забралі, нават зубную шчотку»Першыя 15 дзён Паўлу Севярынцу прысудзілі 8 чэрвеня. Ранейшыя арышты Севярынцу прысудзілі паводле таго ж артыкула. Таксама Севярынца вінавацілі ў «непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі».
Севярынец заявіў хадайніцтва аб вядзеньні працэсу па-беларуску, а таксама адвод судзьдзі і сакратару, спасылаючыся на тое, што незалежнага суду не існуе і людзей судзяць незаконна.
Як сказаў Свабодзе паплечнік Севярынца Аляксей Шэін, Павал на судзе заявіў, што ўжо 10 дзён знаходзіцца ў карцэры ІЧУ ў «бесчалавечных умовах»: адключылі ваду, сканфіскавалі асабістыя рэчы. Паводле ягоных зьвестак, аналягічным чынам трымаюць і іншых зьняволеных за палітычную актыўнасьць.
Севярынец падчас трансьляцыі сказаў, што на знак пратэсту супраць катаваньняў яго і іншых палітычных «парэзаў руку». Як мяркуе Аляксей Шэін, гэта магло азначаць, што ён ускрыў сабе вены. Праўда, праз манітор не было відаць, што ў зьняволенага пашкоджаная ці перабінтаваная рука.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бесчалавечнае абыходжаньне з апанэнтамі». Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААНПрэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава пазьней напісала ў Тэлеграме, што «ў інтэрнэце зьявіўся чарговы фэйк» пра тое, што Севярынец ускрыў сабе вены.
«Канваір на маніторы відэаназіраньня яшчэ тыдзень таму ўбачыў, як Севярынец цёрся рукой аб краты ў камэры. Дзеяньні былі прыпыненыя міліцыянтам і выкліканы мэдработнік, толькі дапамога не спатрэбілася. Дадаткова паведаміць няма чаго. Любую іншую інфармацыю варта расцэньваць як ілжывую», — заявіла Чамаданава і дадала, што «па факце распаўсюду заведама ілжывай інфармацыі» правядуць праверку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вывелі ў дворык і паставілі «на расьцяжку». Чаму вязьні Акрэсьціна ня могуць паскардзіцца на ўмовы ўтрыманьня?Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.