Прэзыдэнт ЗША заявіў, што кніга ягонага былога дарадцы, якая рыхтуецца да друку, зьмяшчае сакрэтную інфармацыю і не прайшла праверку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоны былы дарадца па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан парушыць закон і супраць яго будзе распачаты крымінальны прасьлед, калі ён апублікуе кнігу пра сваю працу ў Белым доме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Імпічмэнт: адвакаты Трампа завяршылі прадстаўленьне сваіх аргумэнтаўТрамп заявіў журналістам, што Болтан ведае аб тым, што ягоная кніга зьмяшчае сакрэтную інфармацыю, і што гэтая кніга пакуль не прайшла праверку, як патрабуе любая кніга, напісаная былым урадавым чыноўнікам, якія мелі доступ да сакрэтнай інфармацыі.
«Я лічу любую размову са мной як прэзыдэнтам цалкам сакрэтнай. Гэта азначае, што калі ён напісаў кнігу і гэтая кніга выйдзе з друку, то ён парушыць закон», — сказаў Трамп.
«Гэта называецца крымінальная адказнасьць. Вялікая справа», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп звольніў свайго дарадцу Болтана, які нядаўна быў у МенскуУ жніўні 2019 у статусе дарадчы Трампа Болтан наведаў Менск і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Болтан назваў сустрэчу «вельмі важнай», хоць яны з Лукашэнкам «і не прыйшлі да нейкіх канкрэтных рашэньняў». Адказваючы на пытаньне пра пагрозы для незалежнасьці Беларусі ў сьвятле інтэграцыі з Расеяй, Болтан заявіў, што самае галоўнае — «чаго хочуць людзі Беларусі»: «Я думаю, што яны ўсё яшчэ хочуць незалежнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Болтан: У Беларусі расьце новае пакаленьне — людзі, якія ніколі не былі часткай СССР. ВІДЭАТрамп звольніў Болтана ў верасьні летась на тле назапашаных разыходжаньняў у шырокім коле зьнешнепалітычных пытаньняў. Болтан прапрацаваў на гэтай пасадзе 519 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп расказаў, чаму звольніў Болтана
Выдавецтва Simon and Schuster у пятніцу выпусьціла прэс-рэліз, у якім адзначыла, што кніга былога дарадцы «Пакой, дзе гэта адбылося. Мэмуары зь Белага дому» (The Room Where It Happened: A White House Memoir) дазваляе знутры зірнуць на «непасьлядоўны, неарганізаваны працэс прыняцьця рашэньняў» Трампам.