Краіны павінны даслаць запісы прамоваў сваіх лідэраў, працягласьцю ня больш за 15 хвілін, за 5 дзён да пачатку работы сэсіі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Старшыня Генасамблеі ААН Тыджані Мухамад-Бандэ зьвярнуўся да краін, якія ўваходзяць у арганізацыю, з прапановай правесьці заплянаваную на 22-29 верасьня сэсію Генэральнай асамблеі ў онлайн-рэжыме. Пра гэта гаворыцца ў ягоным лісьце, разасланым у сераду, 10 чэрвеня, у краіны-ўдзельніцы, інфармуе агенцтва AFP.
Мяркуецца, што ў зале Генасамблеі пакажуць загадзя запісаныя выступы без асабістага ўдзелу лідэраў дзяржаў у пасяджэньні.
«Я думаю, што абмежаваньні на міжнародныя паездкі і правядзеньне маштабных сустрэч пры непасрэдным удзеле лідэраў дзяржаў з прычыны пандэміі COVID-19, магчыма, у той ці іншай ступені ўсё яшчэ будуць дзейнічаць у верасьні 2020 году», – напісаў Мухамад-Бандэ.
Паводле яго, краіны павінны даслаць запісу прамоваў сваіх прэзыдэнтаў, прэм'ер-міністраў ці іншых прадстаўнікоў, працягласьцю ня больш за 15 хвілін, за пяць дзён да пачатку работы сэсіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка наведае яшчэ адзін парад падчас пандэміі, гэтым разам у Маскве 24 чэрвеняАсабіста прысутнічаць на сэсіі Генасамблеі змогуць быць адзін або два дыпляматы ад кожнай дэлегацыі.
Генэральная Асамблея ААН зьяўляецца найбольшым дыпляматычнымі сходам у сьвеце і ўключае ў сябе сотні паралельных мерапрыемстваў і двухбаковых або шматбаковых сустрэч сусьветных лідэраў.
Яна ніколі не адмянялася з часоў заснаваньня ААН у 1945 годзе, але пераносілася ў 2001-м з прычыны тэрактаў 11 верасьня ў ЗША і ў 1964-м празь фінансавы крызіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін візыт падчас пандэміі: сьледам за Орбанам у Менск зьбіраецца ЛаўроўШто трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.