Былому паліцыянту Дэрэку Човіну выставілі новае абвінавачаньне — у забойстве другой ступені, піша «Голас Амэрыкі».
Тром іншым звольненым паліцыянтам будуць выстаўленыя абвінавачаньні ў дапамозе і падбухторваньні да сьмерці няўзброенага афраамэрыканца, якая выклікала агульнанацыянальныя акцыі пратэсту, што доўжацца ўжо дзявятыя суткі.
46-гадовы Джордж Флойд памёр пасьля таго, як 25 траўня паліцыянт Дэрэк Човін падчас затрыманьня прыціснуў каленам яго шыю і трымаў арыштаванага ў такім становішчы амаль 9 хвілін, пакуль той ня страціў прытомнасьць.
Генэральны пракурор Мінэсоты Кіт Элісан прад'явіў 44-гадоваму Човіну новыя абвінавачаньні ў забойстве 2-й ступені, у дадатак да абвінавачаньняў у забойстве трэцяй ступені і ненаўмысным пазбаўленьні жыцьця, выстаўленых супраць яго на мінулым тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найчасьцейшыя пытаньні і адказы аб пратэстах у ЗША. Тлумачым дэталёваНовае абвінавачаньне можа пацягнуць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да 40 гадоў, што на 15 гадоў больш, чым максымальнае пакараньне за забойства трэцяй ступені.
Згодна з матэрыяламі суду, пракурор Элісан таксама прад'явіў абвінавачаньні яшчэ тром паліцыянтам, якія маюць дачыненьне да інцыдэнту: Томасу Лэйну, Джэю Аляксандру Куенгу і Тоў Тао. Іх абвінавачаюць у дапамаганьні і падбухторваньні да арышту і забойства.