Сяргей Ціханоўскі і жанчыны. Кандыдатка на прэзыдэнта як прыкрыцьцё. Роля жанчын на выбарах у краіне, прэзыдэнт якой заяўляе, што жанчына ня можа быць прэзыдэнткай.
Гендэрныя аспэкты прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году абмяркоўваюць журналісткі Сьвятлана Калінкіна, Алена Ціхановіч, Любоў Лунёва і кіраўніца «Гендэрнага маршруту», старшыня Рады Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Саламаціна.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Прапануем фрагмэнты дыскусіі.
«І жанчыны, і мужчыны маюць шанец хаця б пачаць кампанію агульнанацыянальных праводзінаў Лукашэнкі на пэнсію»
Сьвятлана Калінкіна: Я лічу, што Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія — кандыдаты нянавісьці да Аляксандра Лукашэнкі. Людзей не цікавіць, якія ў іх палітычныя праграмы. Людзей цікавіць толькі адно — наколькі сур’ёзна настроеныя гэтыя людзі, каб адстойваць наша права на Беларусь з выбарамі без Лукашэнкі і безь Ярмошынай.
Не за Ціханоўскага і Ціханоўскую, у значнай большасьці, ідуць падпісвацца людзі, а супраць таго чалавека, які прызначае сябе прэзыдэнтам ад выбараў да выбараў. Сёлета сытуацыя ўнікальная, таму што ўсе кандыдаты — і Ціханоўскія, і кандыдаты пратэсту кшталту Няпомняшчых, і жанчыны, і мужчыны — маюць шанец хаця б пачаць кампанію агульнанацыянальных праводзінаў Лукашэнкі на пэнсію. Нават калі б Маці Божая балятавалася, то ёй бы Лідзія Ярмошына не пасаромелася напісаць 5 ці 10 працэнтаў галасоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ціханоўскія секлі Маскву ня раз». Пазьняк пра гомельскага блогера, Бабарыку і байкотЯ думаю, што цуд ня здарыцца, але ёсьць абʼяднаньне вакол таго, што Аляксандар Лукашэнка ня можа кіраваць гэтай краінай, што мы ад яго стаміліся, што ён замінае разьвіцьцю гэтай краіны, ёсьць кансалідацыя паміж кандыдатамі пратэсту і кандыдатамі, якіх яшчэ нядаўна называлі спарынг-партнэрамі, вазьміце тую самую Ганну Канапацкую ці Андрэя Дзьмітрыева, і кандыдатамі, які яшчэ нядаўна былі кандыдатамі намэнклятуры (Цапкала і Бабарыка).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскі — «беларускі Навальны». Расейскі блогер Варламаў расказаў пра выбары ў Беларусі, даў ацэнкі кандыдатамМне падаецца важным, што жанчыны ад такой любові да Лукашэнкі, што ён гаворыць прыгожа і абяцае шмат, ад такога захапленьня, перайшлі да аналізу таго, што ён кажа. Кажуць, што жанчыны любяць вушамі. Мы, наша краіна, беларускія жанчыны гэты пэрыяд перажылі, перахварэлі на гэта, і на 26-м годзе ягоныя абяцаньні і прамовы выклікаюць толькі раздражненьне. І тое, што жанчыны нарэшце зацікавіліся палітыкай, нават тыя, хто ніколі ў ёй ня ўдзельнічаў, — гэта адметнасьць гэтай кампаніі. Мы бачым, што ў гэтых чэргах на пікетах для збору подпісаў не палітычныя актывісты стаяць, а звычайныя людзі. Тое, што прачнуліся жанчыны, гэта добра. Па-першае, іх у краіне большасьць, па-другое, у нас многае ў семʼях залежыць ад жанчыны, і нават калі муж лянуецца нешта рабіць ці ісьці некуды, або лічыць гэта немэтазгодным, мудрая жанчына яго здолее пераканаць. Таму на гэтых выбарах шанец на зьмены ёсьць.
«У пляне прагаворваньня гендэрных аспэктаў у нас ёсьць толькі адна кандыдатка — Ганна Канапацкая»
Ірына Саламаціна: Відавочна тое, што агучыў сам Лукашэнка — жанчыны навучыліся зьбіраць галасы, і якасна зьбіраць. Цягам дня было ўсё зроблена, каб зарэгістраваць ініцыятыўную групу Сьвятланы Ціханоўскай, калі не зарэгістравалі яе мужа. Паміж тым, як Натальля Машэрава была рэальнай суперніцай Лукашэнкі, і ўдзелам у выбарах Тацяны Караткевіч прайшло амаль 15 гадоў. Цяперашняя прэзыдэнцкая кампанія паказвае, што прэтэндуюць на кандыдацтва ўжо чатыры жанчыны, і гэта кажа пра тое, што жанчыны ня толькі навучыліся тэхналёгіям збору подпісаў, але яны ўжо рэальна хочуць і прэтэндуюць на тое, каб канкураваць у справе зьмены ўлады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За выказваньне пра «Канстытуцыю не пад жанчыну» на Лукашэнку паскардзіліся ў ЦВК— Для каго з 15 прэтэндэнтаў і прэтэндэнтак на кандыдацтва ў прэзыдэнты пытаньні гендэрнай роўнасьці ёсьць істотнай часткай выбарчай кампаніі?
Ірына Саламаціна: У пляне яўнага прагаворваньня нейкіх гендэрных аспэктаў у нас ёсьць толькі адна кандыдатка — Ганна Канапацкая. Я аналізавала парлямэнцкую кампанію 2016 году, тады яна не казала нічога, зьвязанага з гендэрнай палітыкай. І вось у адным з апошніх інтэрвію яна сказала, што яе прыярытэтам будзе тое, каб зьменшыць розьніцу ў аплаце працы паміж мужчынамі і жанчынамі. Больш за 10 гадоў таму розьніца ў аплаце працы была каля 24 працэнтаў, цяпер яна ўжо амаль 30 працэнтаў. Ганна тлумачыць усё існаваньнем гендэрных стэрэатыпаў. Калі ў 2016 годзе яна пра гэта не казала, то цяпер яна адкрыта кажа, што яна сама як жанчына-лідэрка ўвесь час сутыкаецца з тым, што яе праца абясцэньваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыя не пад жанчыну, краіна не пад «мужыка»
«Жанчыны любяць сьмелых людзей, да таго ж Ціханоўскі — сэксі»
— У 1994 годзе сярод тых, хто галасаваў за Лукашэнку, было дастаткова шмат жанчын. У чэргах за Сяргея Ціханоўскага поўна жанчын рознага ўзросту. Цяпер многія аналітыкі ня тое што параўноўваюць з 1994 годам, але прынамсі кажуць пра ў нечым блізкі эфэкт на людзей блогера Сяргея Ціханоўскага і Аляксандра Лукашэнкі. Чаму жанчыны падтрымліваюць Ціханоўскага?
— У мяне ёсьць вэрсія, чаму ён падабаецца жанчынам. У часы цьвёрдай, застаялай дыктатуры ён выходзіць на плошчу, заклікае людзей не баяцца і шукаць праўду. Ён дазваляе сабе адкрыта на плошчы беларускага гораду казаць «Стоп, таракан», маючы на ўвазе гэтыя вусы. Адкуль узяўся такі непалітычны, шалёны лёзунг? Аказваецца, жанчына, якая прыйшла на адзін зь мітынгаў, сказала, што яна знаходзіць маральную падтрымку ў казачцы савецкага клясыка Карнея Чукоўскага «Тараканішча». Вось адтуль узяўся гэты лёзунг.
Сёньня стаяць разам зь людзьмі і казаць «Стоп, таракан» — гэта абсалютна іншая цана папулярнасьці, гэта іншы ўзровень сьмеласьці, чым сказаць калісьці Шушкевічу, што ён скраў цьвік для дачы. Менавіта гэта падабаецца жанчынам, таму што гэта адважны, сьмелы чалавек. Жанчыны любяць сьмелых людзей, жанчыны любяць герояў. Яны хочуць бачыць сваіх герояў, хочуць ім пакланяцца і рабіць іх кумірамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канапацкая адказала Лукашэнку: «Певень, мабыць, добра кукарэкае, але яйкі ўсё ж такі нясе курыца»Я бачыла на стрыме, як да Ціханоўскага падыходзіць на мітынгу пэнсіянэрка і кажа, што падтрымлівае яго. А ён яе абдымае, як матулю. А яна прытулілася, замлела і кажа: «Божа, вы такі вялікі». І гэта адчуваньне, што ён — абаронца. Многія людзі цяпер безабаронныя, страцілі надзею. А тут прыйшоў адважны чалавек. Ведаючы пра ўсё тое, што стала з апанэнтамі Лукашэнкі ў ранейшыя гады, гэта адважна. Ніколі б не параўноўвала Лукашэнку і Ціханоўскага яшчэ і з той прычыны, што гэта людзі зь іншай сыстэмай маральных каардынатаў.
Мне падаецца, Ціханоўскі ніколі ня зробіць такія крокі, якія за час праўленьня зрабіў Лукашэнка.
Да таго ж Ціханоўскі — сэксі, ён магутны, мае такую фактуру. Лукашэнка трымае цяпер дыстанцыю 5 мэтраў, а Ціханоўскі дазваляе дакранацца да сябе, абдымае людзей, сэлфі зь ім рабілі, да яго можна было прытуліцца. У нейкім сэнсе за гэта і паплаціўся, таму што прыйшлі жанчыны зь іншай задачай, якія пачалі яго дзяўбці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна ня мела іншага выйсьця». Знаёмая ўдзельніцы затрыманьня Ціханоўскага расказвае пра ціск міліцыі на асуджаных за прастытуцыю«Жанчыны — актыўныя ўдзельніцы Плошчы падчас кожнай выбарчай кампаніі»
Любоў Лунёва: У правакацыях можна задзейнічаць кожнага, хто можа пагадзіцца на гэтую ролю. І гэта могуць быць ня толькі жывыя канкрэтныя людзі, але і віртуальныя. Памятаеце мітычную фраў А. зь Нямеччыны, якая фігуравала падчас рэпрэсій у сакавіку 2017 году? Тады «Советская Белоруссия» надрукавала ліст нейкай фраў А., якая казала што ў Беларусі рыхтуюць нібыта фашыстоўскі пераварот. А ў гэтай кампаніі адзначылася рэальная правакатарка, як жартуюць у сацсетках, фраў Б. Выклікаць гэтую жанчыну і міліцыянта для правакацый, гэта, як кажа моладзь, ужо дно, таму гэта выклікала публічную рэакцыю ў грамадзтве, якой раней ня памятаю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэю Бандарэнку пагражае да 10 гадоў. Што гэта было, правакацыя ці звычайная хуліганка?Супраць праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі таксама выкарысталі ў правакацыі жанчыну ў свой час. З аднаго боку, мы жывём у патрыярхальным грамадзтве, а з другога — аўтары правакацый разьлічваюць выклікаць хвалю абурэньня, маўляў, мужчына брутальна абышоўся з жанчынай.
І разам з тым жанчыны — актыўныя ўдзельніцы Плошчы падчас кожнай выбарчай кампаніі. Яны кідаюцца бараніць людзей падчас затрыманьняў. Згадаем Ніну Багінскую са сьцягам...
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.