Амэрыканская кампанія Moderna дамовілася аб павелічэньні паставак ліпідаў для вакцыны ад COVID-19, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Амэрыканская біятэхналягічная кампанія Moderna ў чацьвер падпісала кантракт са швайцарскай фірмай CordenPharma на пастаўку павялічанага аб’ёму ліпідаў, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасьці экспэрымэнтальнай вакцыны ад COVID-19. Кампанія імкнецца нарасьціць магутнасьці, каб задаволіць чаканы попыт ва ўсім сьвеце.
На дадзены момант ані вакцыны, ані лекаў ад COVID-19 не існуе, і экспэрты мяркуюць, што да зьяўленьня бясьпечнай і эфэктыўнай вакцыны пройдзе год-паўтара ад моманту пачатку распрацоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз сабраў 9,5 млрд эўра на вакцыну ад COVID-19Усясьветныя лідэры лічаць, што вакцына — адзіны рэальны спосаб перазапусьціць эканоміку пасьля месяцаў прастою, спрычыненага захадамі, каб стрымаць распаўсюджваньне каранавірусу. Аднак ёсьць засьцярогі, што шэраг краін, у тым ліку і ЗША, могуць паспрабаваць нарасьціць запасы вакцыны, бо на пачатковым этапе вытворчасьці задаволіць попыт па ўсім сьвеце наўрад ці ўдасца.
У Moderna на мінулым тыдні заявілі, што яе патэнцыйная вакцына — першая, якую пачалі выпрабоўваць у ЗША, — выпрацавала ахоўныя антыцелы ў невялікай групы здаровых добраахвотнікаў, што дае надзею на яе эфэктыўнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядучы амэрыканскі экспэрт: Ня трэба разьлічваць на вакцыну«Гэты кантракт дазволіць павялічыць абʼёмы паставак ліпідаў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці нашых прадуктаў з мРНК», — сказаў дырэктар Moderna па тэхнічных апэрацыях і кантролі якасьці Хуан Андрэс.
Калі вакцына акажацца ўдалаю, Moderna плянуе пастаўляць мільёны дозаў у месяц у 2020 годзе і дзясяткі мільёнаў — у 2021-м.
Кампанія падпісала 10-гадовы кантракт са швайцарскім вытворцам Lonza, каб паскорыць працэс вытворчасьці вакцыны і выйсьці на мільярд дозаў у год. Акцыі Moderna перад пачаткам таргоў у чацьвер вырасьлі на 2 адсоткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гідроксіхлёрахін не дапамагае ад каранавірусу, WHO спыніць выпрабаваньніШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ