Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз сабраў 9,5 млрд эўра на вакцыну ад COVID-19


Эўразьвяз сабраў дзевяць з паловай мільярдаў эўра на распрацоўку вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен.

4 траўня лідэры ЭЗ правялі віртуальны саміт для збору сродкаў на барацьбу з COVID-19. Па словах фон дэр Ляен, на першым этапе сабралі неабходныя сем з паловай мільярдаў эўра. Затым прыватныя асобы, дзяржструктуры і фонды працягнулі дабрачынныя плацяжы.

Па задуме ЭЗ, сабраныя сродкі пойдуць на глябальныя дасьледаваньні каранавірусу і далейшую распрацоўку вакцыны і лекавых прэпаратаў. Мэдыкамэнты павінны быць даступныя для ўсіх краін, у тым ліку для самых бедных.

Выпрабаваньні вакцыны ад каранавірусу праводзяць некалькі дзясяткаў дасьледчых груп. Некалькі прэпаратаў гатовыя да выпрабаваньняў ці ўжо тэстуюцца на людзях. Аднак спэцыялісты мяркуюць, што на рынку вакцына можа зьявіцца не раней як праз год.

Па апошніх дадзеных, ад пачатку эпідэміі колькасьць хворых на COVID-19 перавысіла пяць з паловай мільёнаў. Памерлі амаль 349 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG