Гэта 1% усіх ахвяраў у Злучаных Штатах Амэрыкі. Так выданьне хацела адзначыць пераломную колькасьць у 100 тысяч памерлых ад COVID-19, да якога набліжаюцца ЗША.
«Сто тысяч кропак альбо схематычныя малюнкі нічога насамрэч вам ня скажа, кім гэтыя людзі былі, якім жыцьцём яны жылі, што гэта значыць для нас як для краіны», — патлумачыла памочніца рэдактара графічнага бюро Сімон Лэндан.
Таму рэдакцыя The New York Times вырашыла апублікаваць імёны ахвяраў каранавірусу з кароткімі нэкралёгамі. Каб скласьці такі сьпіс, журналісты зьбіралі інфармацыю з сотняў газэт.
Прыкладам, «Алан Лунд, 81 год, Вашынгтон, дырыжор „з самым цудоўным слыхам“», — адно зь імёнаў з гэтага сьпісу.