На барацьбу з распаўсюдам COVID-19 з дабрачынных рахункаў Рэспубліканскага цэнтру арганізацыі мэдычнага рэагаваньня пералічана 5 мільёнаў 499 тысяч рублёў, спасылаецца БелаПАН на Міністэрства здароўя Беларусі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Зь іх 4,6 млн рублёў пераведзена прадпрыемству «Белмэдтэхніка», у тым ліку 1 млн для набыцьця экспрэс-тэстаў на каранавірус.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі атрымаў 364 тысячы рублёў. РНПЦ трансфузіялёгіі і мэдычных біятэхналёгій — 102 тысячы.
Нацыянальнаму антыдопінгаваму агенцтву выдзелена 350 тысяч рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ і ААН: COVID-19, як і ВІЧ, нікуды ня зьнікнеРэшта сродкаў на дабрачынных рахунках наступная: у беларускіх рублях — 211 051 рубля, у валюце — 171 339 эўра.
Ад 25 сакавіка да 20 траўня агулам сабрана 5 710 597 рубля і 171 339 эўра.
Арганізацыі і фізычныя асобы могуць пералічваць на гэтыя рахункі грошы, якія накіроўваюцца на правядзеньне супрацьэпідэмічных захадаў у рамках выяўленьня і лячэньня пацыентаў з COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыкі чакалі большых даплат. Даведаліся ў прафсаюзаў, хто атрымае 600 рублёўПаводле Міністэрства аховы здароўя, на 20 траўня ў Беларусі пацьверджана 32 426 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі, памерлі 179 чалавек.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ