Да канца чэрвеня работнікаў Беларускага мэталюргічнага заводу могуць адпраўляць у адпачынкі з захаваньнем 2/3 тарыфнага акладу.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Прычына — «неспрыяльная сытуацыя, выкліканая ўвядзеньнем карантынных захадаў, у выніку чаго ўзьнік дысбалянс паміж пастаўкамі сыравіны і адгрузкай прадукцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: на Беларускім мэталюргічным заводзе вымушаныя водпускі, але не ва ўсіхУ камэнтары для Tut.by на прадпрыемстве ўдакладнілі, што мера будзе прымяняцца кропкава, цяпер у такі адпачынак адправілі 3% работнікаў. На БМЗ прызнаюць, што, як і большасьць вытворцаў, у Жлобіне адчулі ўплыў каранавірусу на сусьветную эканоміку.
«Для бесперабойнай працы павінен скласьціся ланцужок „закупка — вытворчасьць — продаж“, — патлумачылі ў адміністрацыі. — Паколькі некаторыя пастаўшчыкі і спажыўцы на замежных рынках зьнізілі актыўнасьць праз карантынныя абмежаваньні, выдадзены загад аб магчымых адпачынках на ініцыятыву наймальніка з захаваньнем заробку ў памеры 2/3 тарыфнай стаўкі. Ён будзе прымяняцца кропкава пры ўзнікненьні праблемаў з пастаўкамі або збытам у пэрыяд з 15 траўня па 30 чэрвеня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Частка людзей сыдзе на выходныя». На МЗКТ з 4 па 8 траўня абвясьцілі вакацыіТам дадалі, што пра тое, каб адправіць у водпуск увесь калектыў або большую яго частку на працяглы тэрмін, гаворка не вядзецца.
Сытуацыя з пандэміяй уплывае на працу і іншых буйных беларускіх прадпрыемстваў. Так, на МТЗ і МАЗе адзін працоўны тыдзень перанесьлі з траўня на восень.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ