Магілёўскі журналіст Алесь Буракоў, які супрацоўнічае з Deutsche Welle, адпушчаны на волю пасьля 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «удзел у несанкцыянаванай акцыі».
Паводле кіраўніка магілёўскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Вырвіча, Аляксандар Буракоў напісаў дзьве скаргі на ўмовы ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Па-першае, на «страшны холад» у камэры — даводзілася спаць у зімовай куртцы. Па-другое, хтосьці карыстаўся ягоным мабільным тэлефонам: пры арышце апарат быў зараджаны і адключаны, а пры выхадзе — уключаны і разраджаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ распачаў збор грошай для арыштаваных журналістаўПры гэтым Буракоў заявіў, што нягледзячы на рэпрэсіі, працягне сваю працу і праваабарончую дзейнасьць.
Буракоў быў затрыманы 8 траўня і абвінавачаны ў тым, што за два дні да таго «ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Сам журналіст сьцьвярджаў, што прысутнічаў як журналіст і праваабаронца. 12 траўня яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У камэрах холадна і грае расейскае радыё. Як адбывае «суткі» журналіст Алесь АсіпцоўНапярэдадні з магілёўскага ізалятару быў вызвалены журналіст Міхаіл Аршынскі, пакуль што ў чаканьні вызваленьня Алесь Асіпцоў і Зьміцер Лупач.