Сытуацыя ў сьвеце і на постсавецкай прасторы знаходзіцца ў «пастаяннай дынаміцы» і відавочна, што яе ўспрыманьне пачынае кардынальна мяняцца, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету.
Саміт кіраўнікоў Эўразійскага эканамічнага саюза (ЭАЭС), які меў сабрацца ў Менску, у сувязі з пандэміяй каранавірусу праходзіць у відэафармаце.
«Закрытыя межы і спыненыя прадпрыемствы не спрыяюць эканомікам»
«Працяглыя карантыны і самаізаляцыя насельніцтва выразна паказалі, што нават у звышдзяржаваў няма запасу трываласьці, які дазваляе ва ўмовах закрытых межаў і непрацуючых прадпрыемстваў значны час утрымліваць нацыянальныя эканомікі», — цытуе Лукашэнку БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусі трэба 2,5 млрд даляраў на аплату доўгу. Менск зьвярнуўся па новыя крэдыты МВФ і КітаюУсё часьцей гучаць самыя нэгатыўныя прагнозы экспэртаў для асобных дзяржаваў і нават кантынэнтаў на найбліжэйшую і аддаленую пэрспэктывы, — заўважыў Лукашэнка. Адной з найбольшых праблемаў называюць забесьпячэньня насельніцтва харчамі. Таму, перакананы ён, вельмі важна захаваць сельскагаспадарчыя і прамысловыя галіны.
«Спадзяёмся, што Расея як лякаматыў нашага інтэграцыйнага аб’яднаньня будзе суадносіць меры на аднаўленьне эканамічнага росту з нашымі дамоўленасьцямі ў рамках саюзу дзеля забесьпячэньня свабоднага доступу тавараў на рынкі», — дадаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грошы ёсьць, але дзяржава ня хоча дапамагаць людзям, бо не жадае прызнаваць крызіс, — эканамістПаводле яго, Беларусь таксама цярпіць ва ўмовах карантыну, абвешчанага суседзямі, найперш Расеяй. У прыватнасьці, дагэтуль застаецца неўрэгуляваным шэраг прынцыповых пытаньняў, якія тычацца цэнаўтварэньня.
«Асновай рынку энэргарэсурсаў мусяць стаць недыскрымінацыйныя прынцыпы»
«Неўрэгуляванае пытаньне цэнаўтварэньня на паслугі ў транспартаваньні газу на агульным рынку ЭАЭС. З канчатковым узаемапрымальным рашэньнем мы ня можам вызначыцца ўжо некалькі гадоў. Пры тым, што актуальнасьць праблемы пастаянна ўзрастае. Мы павінны знайсьці патрэбны кансэнсус», — падкрэсьліў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка незадаволены, што Расея прадае Нямеччыне газ за 70 даляраў, а Беларусі — за 127Яго падтрымаў прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян. Адзіны рынак энэргарэсурсаў зь недыскрымінацыйнымі прынцыпамі функцыянаваньня павінен стаць адной з асноў інтэграцыі ў Эўразійскім эканамічным саюзе, заявіў ён.
«Ва ўмовах глябальных эканамічных выклікаў, перад якім мы ўсе сёньня стаім, неабходнасць больш хуткага фармаваньня агульнага рынку газу адчуваецца асабліва востра. Адзіны рынак энэргарэсурсаў з недыскрымінацыйнымі прынцыпамі функцыянаваньня павінен стаць адной з асноў нашай інтэграцыі. Безь яго немагчымы прагрэс інтэграцыйных працэсаў, бо не забясьпечаныя роўныя ўмовы эканамічнай дзейнасьці для ўсіх удзельнікаў», — падсумаваў кіраўнік армянскага ўраду.