Работнікам установаў сацыяльнага абслугоўваньня (дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, дзяцей-інвалідаў, вэтэранаў і г.д.) будуць плаціць надбаўкі за працу ва ўмовах эпідэміялягічнай сытуацыі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Паводле ўказу, надбаўкі будуць плаціць тым работнікам, якія працуюць з пацыентамі з інфэкцыйнымі захворваньнямі і кантактамі першага ўзроўню, якія знаходзяцца дома, пры працы вахтавым мэтадам.
Надбаўка залежыць ад катэгорыі работніка і ступені кантакту з інфікаванымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускім лекарам прызначылі даплаты за працу з 5 інфэкцыяміПры выяўленьні ў арганізацыях выпадкаў інфэкцый, кантактаў з інфікаванымі ці іх кантактамі першага ўзроўню, надбаўка
- лекарам-спэцыялістам — 1,5 тысячы рублёў,
- мэдработнікам зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй — 1,3 тысячы рублёў,
- іншым работнікам — 900 рублёў.
Пры адсутнасьці ў арганізацыях інфікаваных і кантактаў першага ўзроўню надбаўкі складуць:
- лекарам-спэцыялістам — 500 рублёў,
- мэдработнікам зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй — 400 рублёў,
- іншым работнікам — 250 рублёў.
Таксама, згодна з указам, работнікам сацыяльнага абслугоўваньня пры працы вахтавым мэтадам выдзеляць памяшканьні для пражываньня ў арганізацыях і будуць плаціць кампэнсацыю «ў адпаведнасьці з заканадаўствам».
Закон набывае моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня, надбаўкі будуць плаціць тым, хто працаваў і працуе ў такіх умовах з 1 красавіка.
У канцы красавіка даплаты за працу з 5 інфэкцыямі прызначылі мэдыкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я ведаю, што захварэю». Гутарка з экстраным хірургам, які цяпер змагаецца з каранавірусамШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ