Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім лекарам прызначылі даплаты за працу з 5 інфэкцыямі


Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік падпісаў пастанову аб сьпісе інфэкцыяў, за працу зь якімі мэдыкам належаць надбаўкі да заробкаў. Дакумэнт апублікавалі 23 красавіка, ён распаўсюджваецца на працоўныя стасункі, якія ўзьніклі ад 1 красавіка.

Штомесячны дадатак да заробку работнікаў бюджэтных установаў аховы здароўя даецца за працу ва ўмовах, зьвязаных зь пяцьцю інфэкцыямі:

  • COVID-19;
  • блізкаўсходні рэсьпіраторны сындром (MERS);
  • халера;
  • чума;
  • гемарагічная ліхаманка Эбола.

Колькі абяцаюць даплаціць

Гэта рэгулюе не пастанова Мінздароўя, а ранейшы ўказ Аляксандра Лукашэнкі. Паводле ўказу ад 16 красавіка, штомесячныя надбаўкі абяцаюць такія:

  • за дапамогу пацыентам у амбуляторных умовах: лекарам — 1000 рублёў, мэдычным работнікам зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй — 500 рублёў, іншым працаўнікам — 300 рублёў;
  • за працу ў інфэкцыйных аддзяленьнях, прыёмных аддзяленьнях лякарняў, санітарна-эпідэміялягічных арганізацыях у асяродках інфэкцыі, на памежных пераходах і санітарна-карантынных пунктах, у лябараторыях з дасьледаваньнем на вірусныя інфэкцыі, кабінэтах рэнтгену і кампутарнай тамаграфіі, патолягаанатамічных аддзяленьнях — 1500 / 1300 / 900 рублёў;
  • у аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі, рэанімацыі, анэстэзіялёгіі, на «хуткай дапамозе» — 3000 / 2000 / 1000 рублёў;
  • у пераведзеных на закрыты 3-зьменны рэжым працы аддзяленьнях рэанімацыі і анэстэзіялёгіі, лябараторыях з дасьледаваньнямі на вірусныя інфэкцыі — 4000 / 3000 / 1500 рублёў.

Месяц даму мэдыкам ужо ўводзілі даплаты за працу, зьвязаную з каранавірусам, але нават у Палаце прадстаўнікоў адзначалі, што тыя даплаты былі надзвычай нізкія — выходзіла 25-30 рублёў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG