Пазаштатнага Журналіста тэлеканалу «Белсат» Зьмітра Лупача выпісалі з рэанімацыйнага аддзяленьня Глыбоцкай раённай лякарні.
Ён трапіў туды пасьля судовага працэсу 11 траўня. Нягледзячы на дыягнаставаную хваробу сэрца, у панядзелак яго адправяць адбываць адміністрацыйны арышт.
Зьміцер расказаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, што ў рэанімацыі лекары назіралі за станам яго здароўя, каб ня здарыўся інфаркт. За гэты час зрабілі абследаваньне і выявілі хваробу сэрца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ распачаў збор грошай для арыштаваных журналістаўУ мэдустанове супрацоўнікі міліцыі яго не ахоўвалі, толькі суправаджалі машыну хуткай дапамогі 11 траўня і былі зь ім у прыёмным пакоі. Пасьля выпіскі ён з жонкай вярнуўся дадому.
Пазьней прыехаў маёр міліцыі Сяргей Цырбан і ўручыў судовую пастанову. У дакумэнце паведамляецца, што суд улічыў заяву, якую Лупач напісаў перад ад’ездам у лякарню з суду, калі адчуў сябе кепска, і адтэрмінаваў выкананьне пакараньня. На гэтай падставе 18 траўня ён мае зьявіцца ў пастарунак для працягу адбываньня 10 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Алеся Асіпцова асудзілі на 10 сутак арышту. Ён трымае галадоўку11 траўня судзьдзя Глыбоцкага раённага суду Дзьмітры Тарасевіч прызнаў журналіста вінаватым у адміністрацыйных парушэньнях. За сюжэт на тэлеканале «Белсат» пра дрэнны рамонт фізкультурна-аздараўленчага комплексу вынес штраф у памеры 1215 рублёў за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. А за сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім абвінаваціў ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараў арыштам на 10 сутак.