Ад 20 траўня Нацыянальны банк зьніжае стаўку рэфінансаваньня з 8,75 да 8% гадавых. Гэта самы нізкі ўзровень за часы незалежнасьці Беларусі.
Разам апусьціцца стаўка па крэдыце овэрнайт — з 9,75 да 9%, а таксама па дэпазыце овэрнайт — з 7,75 да 7%.
Як паведамляе прэс-служба фінансавага рэгулятара, рашэньне прыняло праўленьне Нацбанку па выніках паседжаньня, прысьвечанага грашова-крэдытнай палітыцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі страцяць даход, гэта рызыка»: Чаму беларускія банкі спыняюць выдачу крэдытаў і калі гэта зьменіцца
- Стаўка рэфінансаваньня вызначае адсоткі, якія трэба выплаціць галоўнаму банку краіны за крэдыты. Ад гэтай стаўкі залежыць, наколькі дарагія ці танныя крэдыты могуць даваць банкі. Чым больш надзейная фінансавая сытуацыя ў дзяржаве, тым меншая стаўка і тым больш даступныя грошы.
Як заяўляў раней прэм'ер ураду Беларусі Сяргей Румас, зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня мае стымуляваць інвэстыцыйную актыўнасьць, пасылаць сыгнал рынку, што, нягледзячы на зьнешнія выклікі, сытуацыя ў эканоміцы стабільная. Паколькі частка крэдытаў прывязаная да велічыні стаўкі, гэта дазволіць зьнізіць выдаткі па выплатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк Беларусі зьнізіў стаўку рэфінансаваньня да гістарычнага мінімуму19 лютага стаўка рэфінансаваньня была зьніжаная з 9 да 8,75% гадавых. Тады рашэньне было патлумачанае «умераным характарам інфляцыйных працэсаў, нягледзячы на наяўнасьць вонкавых і ўнутраных рызык».
Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі, стаўка рэфінансавання ў 2020 годзе ў сярэднім павінна скласьці 9,5% гадавых.