У судзе Ленінскага раёну Магілёва 12 траўня асудзілі праваабаронцу і журналіста «Магілёўскай вясны» Алеся Буракова, які супрацоўнічае з Deutsche Welle. За дзьве хвіліны «ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі» яму далі 10 сутак арышту, піша «Вясна».
Судзьдзя Вікторыя Палякова прызнала Алеся Буракова вінаватым паводле арт. 23.34 КаАП — ён нібыта ўдзельнічаў у акцыі пад магілёўскім ІЧУ 6 траўня. Мінулыя выходныя Буракоў правёў у тым самым ізалятары.
Буракова затрымалі 8 траўня на ўваходзе ў будынак Кастрычніцкага суду Магілёва. Ягоныя калегі даведаліся, што яму выставілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, але ў якім, не было вядома да суду.
Таксама 12 траўня ў Магілёве ідуць суды над актывістам Андрэем Бодзілавым і журналістам Алесем Асіпцовым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Алеся Асіпцова асудзілі на 10 сутак арышту. Ён трымае галадоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 25 сутак. Затрыманых перад парадам асудзілі на штрафы і арышты