Спорт найвышэйшага ўзроўню ў Англіі можа аднавіцца ад 1 чэрвеня. Аднак гледачы, верагодна, атрымаюць магчымасьць наведваць спаборніцтвы не раней, чым будзе знойдзеная вакцына ад каранавірусу.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Пра гэта паведамляе Sky Sports.
Урадавы плян выхаду з рэжыму карантыну, уведзенага, каб спыніць пашырэньне каранавірусу, быў апублікаваны ў панядзелак і ўтрымлівае ўмовы, пры якіх можна займацца рознымі відамі дзейнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У аднаго з гульцоў дзяржынскага «Арсэналу» падазрэньне на каранавірус. Трэніроўкі і бліжэйшы матч адмяніліДругі крок «дарожнай мапы», які можа пачацца не раней за 1 чэрвеня, прадугледжвае «дазвол культурных і спартовых мерапрыемстваў за зачыненымі дзьвярыма для трансьляцыі, пазьбягаючы пры гэтым буйнамаштабных сацыяльных кантактаў».
Аднак і гэта будзе магчыма толькі ў тым выпадку, калі будзе дасягнуты дастатковы прагрэс у абмежаваньні распаўсюду каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель: Бундэсьліга можа аднавіць гульні, але без гледачоў на стадыёнахГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не магу бачыць гэтага лідэра». Кіраўнік «Свабоднага тэатру» пра пандэмію і бясьсільле палітыкаў